Навiны
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава праінфармавала кіраўніка дзяржавы аб пытаннях кадравай палітыкі і гандлёвага забеспячэння ў рэгіёнах
Як адзначыла ў размове з журналістамі спікер, Аляксандр Лукашэнка заўсёды трапятліва адносіцца да пытанняў рэгіянальнага развіцця нашай краіны. «Гэта задача была пастаўлена і яшчэ раз сфармулявана і Усебеларускім народным сходам, і цяпер, калі мы працуем над Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026 — 2030 гады, — удакладніла Наталля Качанава. — Мы дакладна разумеем, што раўнамернае развіццё рэгіёнаў, рэгіянальная палітыка — гэта перш за ўсё».
Новы сезон праекта «100 ідэй для Беларусі» стартуе 23 кастрычніка
Новы сезон праекта «100 ідэй для Беларусі» стартуе 23 кастрычніка ў Мінску. Паведаміла БелТА.
Прэзідэнт заслухаў даклады Дзмітрыя Крутога і Наталлі Качанавай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сераду заслухаў даклады кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыя Крутога і Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлі Качанавай, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Вопыт Беларусі па ўжыванні навігацыйных пломбаў выкарыстаны пры іх укараненні ў ЕАЭС
Вопыт нашай краіны па ўжыванні навігацыйных пломбаў пры перавозцы грузаў выкарыстаны пры падрыхтоўцы да іх укаранення на ўсёй тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Пра гэта было заяўлена на прэс-канферэнцыі, прысвечанай пачатку выкарыстання з 11 лютага 2026 года навігацыйных пломбаў у ЕАЭС, паведамляе БелТА.
Мінабароны: з 23 кастрычніка пачынаецца адпраўка ў войскі прызваных на тэрміновую ваенную службу
Звыш 9,9 млн тон збожжа з рапсам і кукурузай намалочана ў Беларусі
Таямніцы існавання — у дэталях
Вандроўка па незнаёмым маршруце — выбар найперш тых, хто любіць адкрываць новае, умее арыентавацца ў любых абставінах і ніколі не страчвае інтарэсу да жыцця. А калі нам трапляецца цікавая кніга, то гэта якраз добрая магчымасць усё вышэйадзначанае знайсці пад адной вокладкай. Адзінае — пункты на карце ведае толькі аўтар, а чытачу выпадае нагода прайсці па іх у добрай кампаніі. У чарговай падборцы кніжных навінак Выдавецкага дома «Звязда» вы дакладна знойдзеце вартыя прапановы.
Літва аднавіла рух праз пункты пропуску «Шальчынінкай» і «Мядзінінкай»
Літва аднавіла рух праз пункты пропуску «Шальчынінкай» і «Мядзінінкай», паведамілі БелТА ў Дзяржпагранкамітэце.