Навiны
Рост працягваецца: сярэдні заробак у Беларусі ў кастрычніку склаў 2758,6 рубля
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь у кастрычніку 2025 года склала 2758,6 рубля, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Беларусь і Казахстан умацоўваюць супрацоўніцтва ў сферы бяспекі
25 лістапада з афіцыйным візітам у Беларусь прыбыла дэлегацыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Казахстан на чале з міністрам Чынгісам АРЫНАВЫМ. Гэта першы візіт кіраўніка ратавальнага ведамства Казахстана па запрашэнню міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Вадзіма СІНЯЎСКАГА. На працягу трох дзён будуць абмяркоўвацца пытанні абмену вопытам і пашырэння супрацоўніцтва ў сферы грамадзянскай абароны, папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.
Першых галубоў-біядронаў прэзентавалі ў Расіі
Расійская кампанія Neiry прадставіла галубоў, палёт якіх можна карэкціраваць з дапамогай нейрачыпаў, ужыўленых у мозг. Такіх птушак-біядронаў можна выкарыстоўваць для маніторынгу і аховы аб’ектаў, паведамілі ТАСС у прэс-службе кампаніі.
«Будзем падтрымліваць беларускіх спартсменаў». Кіраўнікі НАК і МАК правялі анлайн-перагаворы
Прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка і прэзідэнт МАК Кірсці Ковентры правялі перагаворы ў фармаце відэаканферэнцыі, паведамляе БелТА.
Якой павінна быць «візітоўка» Беларусі — яе дарогі
Рыхтуецца да разгляду ў другім чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях дарожнай дзейнасці». Пакуль дакумент актыўна дапрацоўваецца: ідзе збор меркаванняў, зваротаў і пажаданняў, прымаюцца да ўвагі прапановы экспертаў у частцы пошуку і выкарыстання рэзерваў развіцця аўтадарожнай сеткі — як рэспубліканскай, так і мясцовай. У полі зроку заканадаўцаў — павышэнне эфектыўнасці арганізацыі дарожнага руху і кіравання транспартнай інфраструктурай, у тым ліку з дапамогай інтэлектуальнай транспартнай сістэмы Мінтранса.
Макрон заявіў, што ЕС у найбліжэйшыя дні прыме рашэнне па замарожаных актывах РФ
Краіны Еўрасаюза маюць намер у найбліжэйшыя дні прыняць рашэнне па магчымасці выкарыстання замарожаных расійскіх актываў. Пра гэта заявіў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон па выніках нарады «кааліцыі жадаючых» па аказанні дапамогі Украіне, паведамляе БелТА.
У ААН запусцілі працэс выбараў новага Генеральнага сакратара
Савет Бяспекі і Генеральная Асамблея ААН сфарміравалі сумесны ліст, такім чынам ініцыяваўшы працэдуру выбараў новага Генеральнага сакратара сусветнай арганізацыі. Дакумент распаўсюдзіла прэс-служба пастаяннага прадстаўніцтва Сьера-Леонэ пры ААН, якая выконвае ў лістападзе функцыі старшыні Савета Бяспекі. Пра гэта паведамляе БелТА.
У Беларусі намалацілі больш за 11 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы
У Беларусі намалацілі больш за 11 млн т збожжа з улікам рапсу і кукурузы, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
У Віцебску ўшануюць лаўрэатаў прэміі імя Уладзіміра Караткевіча
26 лістапада, у 95-ю гадавіну з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэння абласной літаратурнай прэміі імя У. С. Караткевіча. Ён ураджэнец Оршы, і такая ўзнагарода сведчыць аб пашане землякоў да асобы і творчасці класіка беларускай літаратуры.