Навiны
Маладыя спецыялісты ўсё часцей застаюцца працаваць на першым працоўным месцы
Уласны карэспандэнт «Звязды» адправілася ў Ашмянскі раён, каб даведацца, як у рэгіёне наладжана работа з маладымі спецыялістамі.
ДАІ запусціла сістэму аўтаматычнай фіксацыі праезду на чырвонае святло
Дзяржаўтаінспекцыя пачала выкарыстоўваць аўтаматычную фіксацыю парушэнняў, звязаных з праездам на забараняльны сігнал святлафора і выкананнем дарожных знакаў «Напрамак руху па палосах» у межах скрыжавання. Пра гэта паведамілі БелТА ў МУС.
«Удалы твор ва ўмельца-разьбяра! Здаецца, сам — глядзіць не наглядзіцца...»
Што было — было. Адна 20-гадовая дзяўчына з самымі сур’ёзнымі намерамі (для стварэння сям’і) ва ўсе газеты абвесткі давала: маўляў, шукаю маладога, прыгожага, багатага, працавітага, шчодрага, вясёлага, разумнага, добрага, з кватэрай, машынай, дачай, дыпломам, без шкодных звычак...
Рух па МКАД ускладнены з-за ДТЗ
З-за ДТЗ у раёне 39-га км унутранага кальца МКАД ускладнены рух з боку вул. Прытыцкага ў напрамку вул. Ціміразева. Пра гэта паведамілі БелТА ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
У Беларусі супраць грыпу прышчэплены больш за 1 млн жыхароў
У Беларусі супраць грыпу прышчэплены ўжо больш за 1 млн чалавек. У дзяржаўных установах аховы здароўя вакцынацыя праводзіцца бясплатна. Пра гэта расказала намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Святлана Нячай, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
У пірамідзе Хеопса знайшлі таемны калідор
Навукоўцы з Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта абследавалі самую буйную з Вялікіх пірамід Гізы — піраміду Хеопса. Яны выявілі прыкметы, якія сведчаць аб наяўнасці схаванага праходу пад абліцоўкай, паведамляе БелТА.
У Каліфорніі з пляжа ў акіян забрала хваляй трох чалавек
Шасціметровая хваля забрала дзвюх жанчын і аднаго мужчыну ў акіян з пляжа Біг-Сур у Каліфорніі, перадае БелТА.
Надвор’е ў Беларусі 25 лістапада: мокры снег, які пераходзіць у дождж, туман, галалёд і ад -6 °С да +5 °С
У аўторак, 25 лістапада, у Беларусі працягнецца выпадзенне ападкаў у выглядзе мокрага снегу. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Вучоныя ў Аргенціне дабіліся прагрэсу ў лячэнні дыябету
У Аргенціне вучоныя з Лабараторыі імунаэндакрыналогіі, дыябету і метабалізму (IIMT, CONICET-AUSTRAL) пад кіраўніцтвам Марсела Пероне выявілі, што бэта-клеткі — клеткі падстраўнікавай залозы, адказныя за выпрацоўку інсуліну, — могуць стаць больш устойлівымі да магчымых пашкоджанняў. Аб гэтым паведамляе БелТА.
БЧ з 14 снежня ўводзіць новы графік руху цягнікоў
Беларускай чыгункай з 14 снежня ўводзіцца графік руху цягнікоў на 2025—2026 гады, паведамілі БелТА ў прэс-цэнтры БЧ.