Навiны
Сяўба яравых — аўса, ячменю, пшаніцы, зернебабовых — на Магілёўшчыне ідзе поўным ходам
Пошукавікі знайшлі ў Магілёве яшчэ адно месца генацыду
Паглядзелі, як рэалізуецца ў самым усходнім раёне Магілёўскай вобласці інвестыцыйны праект па вытворчасці рыбы каштоўных парод.
Хоцімскі — адзін з сямі раёнаў Прыдняпроўскага краю, дзе дзейнічаюць прэферэнцыі прэзідэнцкага Указа «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці». Інвестпраект па вырошчванні вясёлкавай фарэлі быў запушчаны тут у 2023 годзе. За невялікі тэрмін на ўскрайку гарадскога пасёлку вырас сучасны комплекс, абсталяваны па апошнім слове тэхнікі. Для вясёлкавай фарэлі створаны выключныя ўмовы пражывання. Наколькі гэта важны для раёна аб’ект, высвятлялі на месцы.
Выбарачная сяўба яравога аўса пачалася ў паўднёвых раёнах Магілёўскай вобласці
Выбарачная сяўба яравога аўса пачалася ў паўднёвых раёнах Магілёўскай вобласці. Аб гэтым расказалі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама, паведамляе БелТА.
Лепшыя ў лагістыцы і кіраванні ланцужкамі паставак
Студэнты Беларуска-Расійскага ўніверсітэта (БРУ) яшчэ раз прадэманстравалі высокі ўзровень ведаў і падрыхтоўкі. Яны сталі пераможцамі IX Міжуніверсітэцкай алімпіяды «Лагістыка і кіраванне ланцужкамі паставак». БРУ — вядучая тэхнічная ВНУ краіны са статусам міждзяржаўнай. Тут вядуцца распрацоўкі па ўсіх напрамках, звязаных з машынабудаваннем, новымі матэрыяламі, зваркай.
Двух мужчын затрымалі за ўсхваленне нацызму ў сацсетках. Распачатыя крымінальныя справы
Супрацоўнікі 11-га ўпраўлення (па Магілёўскай вобласці) ГУБАЗіК МУС пры сілавой падтрымцы байцоў атрада спецпрызначэння «Гром» унутраных войскаў МУС за папулярызацыю, апраўданне і гераізацыю нацызму затрымалі двух мужчын, паведамілі БелТА ў МУС.
Чэкі «Жыллё» праіндэксавалі ў Магілёўскай вобласці
У Магілёўскай вобласці праіндэксаваныя імянныя прыватызацыйныя чэкі «Жыллё». Гэта прадугледжана рашэннем Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ад 9 лютага 2026 г. № 5-9, паведамляе БелТА.
АСВОД Магілёўскай вобласці плануе адкрыць шэсць новых сезонных пастоў у 2026 годзе
Шэсць новых сезонных выратавальных пастоў з’явяцца ў Магілёўскай вобласці ў маючым адбыцца купальным сезоне. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе абласной арганізацыі АСВОДа.
Крутой: Такіх магчымасцяў для экспарцёраў, якія ёсць цяпер, у нас не было ніколі
Шэсць з дзевяці мэтавых паказчыкаў матрыцы задач урада выкананы па выніках 2025 года ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта гаварылася на пасяджэнні Магілёўскага аблвыканкама, прысвечанаму вынікам сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна, перадае БелТА.
Пракурор Магілёўскай вобласці абмежаваў доступ да двух інтэрнэт-рэсурсаў з забароненай інфармацыяй
Па пастановах пракурора Магілёўскай вобласці абмежаваны доступ да інтэрнэт-рэсурсаў: sapere.online і c97.org, на якіх размяшчалася забароненая да распаўсюджвання інфармацыя. Пра гэта БелТА паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці.