У рэспубліцы пачаўся вясновы сезон палявання на птушыную дзічыну — гусей і качараў. З 15 сакавіка будзе дазволена таксама паляванне на самцоў вальдшнепа «на цязе». Вясновы сезон палявання працягнецца да 11 мая.