Навiны
У Беларусі намалочана 1,75 млн. тон збожжа
У Беларусі намалочана 1,75 млн. т збожжа. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Мінсельгасхарча.
Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаецца ў Беларусі з 1 жніўня
Памеры бюджэту пражытачнага мінімуму павышаюцца з 1 жніўня, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Вучоны: Страт ураджаю з-за ўмоў надвор’я ў Беларусі няма, вегетацыя працягваецца
Страт ураджаю з-за ўмоў надвор’я ў Беларусі няма. Вегетацыя сельскагаспадарчых культур працягваецца, паведаміў дырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве Сяргей Краўцоў, перадае БелТА.
Нарошчванне экспарту беларускай малочнай прадукцыі ў Расію абмеркавалі ў Мінсельгасхарчы
У Мінсельгасхарчы разгледзелі пытанні экспарту беларускай малочнай прадукцыі ў Расію, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Мінсельгасхарча.
Урад удакладніў аб’ёмы фінансавання будоўляў па дзяржінвестпраграме на 2025 год
Урад удакладніў пералік будоўляў і аб’ёмы фінансавання аб’ектаў дзяржінвестпраграмы на 2025 год. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 26 ліпеня 2025 года № 406, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале, паведамляе БелТА.
Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні асартыменту паставак прадукцыі АПК у Кітай
Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні асартыменту паставак прадукцыі АПК у Кітай, паведамляе Мінсельгасхарч па выніках сустрэчы міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Юрыя Горлава з міністрам Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР Сунь Мэйцзюнь у Пекіне.
Гаспадаркі Бярозаўскага раёна робяць усё, каб узяць сваё па максімуме
Камбайны на хаду, на іх ёсць каму працаваць, і як толькі дазваляе надвор’е, выходзяць у поле. Не тое, што кожны дзень — кожную сонечную гадзіну трэба скарыстаць на ўборку ўраджаю 2025-га. У такім рэжыме працуюць усе 10 гаспадарак Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці, разумеючы: разлічваць трэба найперш на сябе. І робяць усё для таго, каб у год, складаны з пункту гледжання надвор’я, узяць сваё па максімуме.
Юрый Шулейка: Двухбаковае ўзаемадзеянне ўпэўнена развіваецца
Намеснік Прэм’ер-міністра Юрый Шулейка правёў сустрэчу з губернатарам Цюменскай вобласці Аляксандрам Маорам.
Абноўкі да школы па кішэні
Рэгуляванне цэн распаўсюджваецца і на тавары школьнага асартыменту.
У Беларусі ўбралі амаль 20% збожжавых і зернебабовых культур
У Беларусі ўбралі 19% плошчаў збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса), што складае 378 тыс.га. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.