Навiны
Як зберагчы дзіця ад бяды з інтэрнэту
Дзеці і падлеткі — самыя актыўныя і разам з тым самыя даверлівыя карыстальнікі інтэрнэту. Яны прагнуць прызнання, новых уражанняў, лёгка вядуцца на розныя хітрыкі, што робіць іх ідэальнай мішэнню для зламыснікаў.
Лукашэнка ў развіццё дамоўленасцяў з Трампам памілаваў 31 грамадзяніна Украіны
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка памілаваў 31 грамадзяніна Украіны. Пра гэта заявіла журналістам прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, паведаміла БелТА.
Гіганцкага сома вылавілі на тэрыторыі нацпарка «Прыпяцкі» — і адпусцілі
На тэрыторыі Прыпяцкага нацыянальнага парку рыбакі вылавілі гіганцкага сома вагой блізу 100 кг, паведаміла БелТА са спасылкай на дзяржаўную прыродаахоўную ўстанову.
МЗС: Беларусь падключылася да вышуку падазроных у тэракце на тэрыторыі Польшчы
Навесці парадак на АЗС. «Белнафтахім» рыхтуе прапановы па змяненнях у ПДР
«Белнафтахім» падрыхтуе прапановы па ўнясенні змяненняў у правілы дарожнага руху, накіраваных на ўдасканаленне парадку запраўкі аўтатранспартных сродкаў на АЗС. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе канцэрна.
Да канца 2026-га забяспечаны бесперашкодны доступ звыш 30 таварных пазіцый да дзяржзакупак на рынку ЕАЭС
На нядаўнім пасяджэнні Савета ЕЭК было разгледжана больш за 20 пытанняў у сферах мытнага рэгулявання, фінансавага рынку, макраэканамічнай палітыкі, развіцця турызму і іншых, паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.
ПАР прымае саміт G20
Саміт краін Групы дваццаці (G20) праходзіць 22-23 лістапада ў Ёханэсбургу на поўначы ПАР, паведаміла БелТА.
Паглядзелі, як адаптуюцца працоўныя мігранты ў сельскай гаспадарцы
У справе прыёму на працу замежных спецыялістаў у Беларусі ўлічваюцца і пытанні бяспекі, і жыццёвыя рэаліі. Як неаднойчы каментаваў гэта пытанне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, дзверы краіны адчынены для ўсіх, хто прыехаў сумленна працаваць і паважае нашы законы. Такіх спецыялістаў у калектыве не толькі прымуць з павагай, але і актыўна падтрымаюць. Падчас восеньскага наведвання ААТ «Агра-Ляскавічы» на Гомельшчыне кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: «Да іх трэба ставіцца як да сваіх людзей. І дзетак навучаць, і лячыць людзей трэба. Па-беларуску: „Кінь наперад, потым знойдзеш“. Таму трэба арыентавацца, асабліва на нашы рэспублікі (былога СССР. — „Зв.“). Гэта ж нашы людзі».
Беларусы заваявалі 13 узнагарод у другі дзень Кубка мацнейшых па плаванні
У сталічным басейне міжнароднага стандарту завершаны другі дзень спаборніцтваў Кубка мацнейшых спартсменаў па плаванні на кароткай вадзе, паведаміла БелТА.
Як падаткі фарміруюць бюджэт і субсідыі на камуналку, расказалі ў МПЗ
Як падаткі фарміруюць бюджэт і субсідыі на камунальныя паслугі, расказаў першы намеснік міністра па падатках і зборах Уладзімір Муквіч, паведаміла БелТА.