Навiны
Аб’яднаныя Арабскія Эміраты ўвайшлі ў тройку найбуйнейшых пакупнікоў сельгаспрадукцыі на БУТБ
Кампаніі з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў па выніках 10 месяцаў 2025 года занялі трэцяе месца па суме здзелак з прадукцыяй сельскай гаспадаркі на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ). За студзень — кастрычнік бягучага года гэты паказчык склаў 39,5 млн долараў, што на 43 % больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Дадатковая назапашвальная пенсія з дзяржаўнай падтрымкай упершыню выплачана ў Беларусі
У Беларусі ўпершыню была выплачана дадатковая назапашвальная пенсія з дзяржаўнай падтрымкай. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Эйсмант пракаментавала памілаванне Прэзідэнтам Беларусі двух каталіцкіх святароў
Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант пракаментавала журналістам інфармацыю аб памілаванні кіраўніком дзяржавы двух каталіцкіх святароў, паведаміла БелТА.
Як зберагчы дзіця ад бяды з інтэрнэту
Дзеці і падлеткі — самыя актыўныя і разам з тым самыя даверлівыя карыстальнікі інтэрнэту. Яны прагнуць прызнання, новых уражанняў, лёгка вядуцца на розныя хітрыкі, што робіць іх ідэальнай мішэнню для зламыснікаў.
Лукашэнка ў развіццё дамоўленасцяў з Трампам памілаваў 31 грамадзяніна Украіны
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка памілаваў 31 грамадзяніна Украіны. Пра гэта заявіла журналістам прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, паведаміла БелТА.
Гіганцкага сома вылавілі на тэрыторыі нацпарка «Прыпяцкі» — і адпусцілі
На тэрыторыі Прыпяцкага нацыянальнага парку рыбакі вылавілі гіганцкага сома вагой блізу 100 кг, паведаміла БелТА са спасылкай на дзяржаўную прыродаахоўную ўстанову.
МЗС: Беларусь падключылася да вышуку падазроных у тэракце на тэрыторыі Польшчы
Навесці парадак на АЗС. «Белнафтахім» рыхтуе прапановы па змяненнях у ПДР
«Белнафтахім» падрыхтуе прапановы па ўнясенні змяненняў у правілы дарожнага руху, накіраваных на ўдасканаленне парадку запраўкі аўтатранспартных сродкаў на АЗС. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе канцэрна.
Да канца 2026-га забяспечаны бесперашкодны доступ звыш 30 таварных пазіцый да дзяржзакупак на рынку ЕАЭС
На нядаўнім пасяджэнні Савета ЕЭК было разгледжана больш за 20 пытанняў у сферах мытнага рэгулявання, фінансавага рынку, макраэканамічнай палітыкі, развіцця турызму і іншых, паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.
ПАР прымае саміт G20
Саміт краін Групы дваццаці (G20) праходзіць 22-23 лістапада ў Ёханэсбургу на поўначы ПАР, паведаміла БелТА.