Навiны
У Беларусі вызначаны пералік сістэмна значных банкаў на 2026 год
У Беларусі вызначаны пералік сістэмна значных банкаў на 2026 год з мэтай абмежавання рызык банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, здольных паўплываць на ўстойлівасць функцыянавання банкаўскай сістэмы. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Нацыянальнага банка.
Каранік: рэальны сектар павінен быць гатовы прыняць навуковыя распрацоўкі
«Краіне патрэбныя добрыя вучоныя!» Лукашэнка арыентуе ВАК не зніжаць жым
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе вышэйшую атэстацыйную камісію не зніжаць жым у забеспячэнні якасці дысертацый. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях развіцця навуковай сферы і дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведаміла БелТА.
Больш за 100 наймальнікаў паўдзельнічалі ў кірмашы вакансій у Мінску
У гарадскім кірмашы вакансій у Мінску паўдзельнічалі больш за 100 наймальнікаў. Ён прайшоў у Доме культуры чыгуначнікаў. Карэспандэнт «Звязды» даведалася падрабязнасці
Старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарвыканкама Пётр Шуцько адзначыў, што кірмашы вакансій праводзяцца штотыдзень. Але настолькі буйныя, як сёння, традыцыйна праходзяць мінімум два-тры разы на год. Для ўдзелу былі запрошаны больш за 100 наймальнікаў: «Важна, што мы прадугледзелі лакацыі для розных узростаў: ёсць вакансіі для часовай занятасці моладзі, можна азнаёміцца з тымі спецыяльнасцямі, па якіх наймальнік ужо сёння можа прыняць на працу. Ёсць прапановы для людзей, якія маюць абмежаванні па здароўі», — падзяліўся старшыня камітэта.
Лукашэнка даручыў да 1 студзеня ўнесці яму ўзгодненыя прапановы па ўдасканаленні навуковай сферы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў да 1 студзеня ўнесці яму ўзгодненыя прапановы па ўдасканаленні і развіцці навуковай сферы. Пра гэта ён заявіў на нарадзе па пытаннях развіцця навуковай сферы і дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведаміла БелТА.
У Беларусі карэкціруюць правілы прымусовай эвакуацыі транспарту даўжнікоў
Урад скарэкціраваў правілы прымусовай эвакуацыі транспарту даўжнікоў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 20 лістапада 2025 года № 649, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведаміла БелТА.
Мост цераз Прыпяць пабудуюць паміж Столінскім і Лунінецкім раёнамі
Лукашэнка — вучоным: давайце без амбіцый і пантоў пачынаць працаваць, без навукі не можа быць краіны
Без навукі не можа быць краіны. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях развіцця навуковай сферы і дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведаміла БелТА
Навучэнцы інжынерных класаў Віцебскай вобласці ўпершыню збяруцца на форум
Яго пляцоўкай стане ПДУ імя Ефрасінні Полацкай. Гэты ўніверсітэт з’яўляецца асноўнай кузняй інжынерных кадраў шырокага профілю — ад інфармацыйных тэхналогій да будаўніцтва, нафтахіміі і электраэнергетыкі — на Віцебшчыне.
Лукашэнка пра статус вучоных: гэта не заробак і грошы, а ўзровень саміх вучоных
Статус навукоўцаў залежыць ад іх саміх, а не ад заробку або фінансавання навуковай сферы. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях развіцця навуковай сферы і дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведаміла БелТА.