Навiны
Турчын прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў краін ШАС у Маскве
Урадавая дэлегацыя на чале з Прэм’ер-міністрам Беларусі Аляксандрам Турчыным знаходзіцца ў Маскве з рабочым візітам, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
На паўночным усходзе Кітая выяўлена звышбуйное радовішча золата
У правінцыі Ляанін (Паўночна-Усходні Кітай) было знойдзена першае ў краіне звышбуйное радовішча золата. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў КНР, перадае «Сіньхуа».
Участковыя інспектары міліцыі адзначаюць прафесійнае свята
Аб якасцях, якімі павінен валодаць прадстаўнік гэтай прафесіі, разважае маёр міліцыі ў адстаўцы Дзмітрый Васілеўскі, які прысвяціў службе ў органах унутраных спраў больш за чвэрць стагоддзя. Усе гады службы прайшлі ў Ленінскім РУУС. Ён, жыхар Серабранкі, да гэтага часу наведвае апорны пункт, прапаноўваючы маладым калегам пасільную дапамогу.
Цяпло і спакой лістапада
Так здарылася, што ў вёсцы не была цэлы месяц — і гэта ўвосень, калі работ восем (дачнікі, якім удаецца прязджаць толькі на выхадныя, меня зразумеюць).
Спецыяльныя стыпендыі ФПБ атрымаюць найлепшыя маладыя прафактывісты
Нагадаем, спецыяльныя стыпендыі ФПБ штогод прысуджаюцца 37 таленавітым студэнтам і навучэнцам, якія паспяхова сумяшчаюць вучобу і актыўную прафсаюзную дзейнасць.
Паказы спектакляў — прэтэндэнтаў на Нацыянальную тэатральную прэмію праходзяць у сталіцы Беларусі
Выніковы этап пачалі мінскія тэатры. Але будзе магчымасць паглядзець пастаноўкі і тэатраў Брэста, Гродна, Віцебска, Магілёва, Гомеля, Бабруйска і Маладзечна — іх прадстаўляюць на найстарэйшай драматычнай сцэне краіны.
Ад адкрыцця пунктаў пропуску на польскай граніцы выйгралі многія. Але ёсць і тыя, хто прайграе
Польшча ў ноч на 17 лістапада аднавіла работу пунктаў пропуску «Баброўнікі» і «Кузніца Беластоцкая» на граніцы з Беларуссю. Аб гэтым рашэнні польскі бок афіцыйна праінфармаваў Мінск загадзя. У суботу пад кіраўніцтвам Прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына і Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Вальфовіча адбылася нарада, прысвечаная сітуацыі на граніцы з дзяржавамі Еўрапейскага саюза. Мерапрыемства прайшло па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. У нарадзе таксама прынялі ўдзел кіраўнікі Міністэрства замежных спраў Максім Рыжанкоў, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Канстанцін Моластаў, Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі і Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Тэртэль.
Быць побач, калі дзіця анлайн: А1, Беларускі дзіцячы фонд і ЮНФПА запусцілі другі сезон Клуба адказных інфлюенсераў «Ты ў сеціве»
Да Сусветнага дня дзіцяці, які адзначаецца 20 лістапада, А1 сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) запусцілі другі сезон Клуба адказных інфлюенсераў «Ты ў сеціве» – ініцыятывы, скіраванай на павышэнне інфармаванасці аб адказным уплыве ў сацыяльных сетках і стварэнні бяспечнага анлайн-асяроддзя.
Інфляцыя ў Беларусі запавольваецца трэці месяц запар
На гэтую тэндэнцыю звярнулі ўвагу аналітыкі Еўразійскага банка развіцця, адзначыўшы трэнд у сваім штотыднёвым макраэканамічным аглядзе.
У Нацыянальным цэнтры абароны персанальных даных прайшоў дзень адчыненых дзвярэй
Тут было асабліва людна — прыйшлі журналісты, тыя, каму важна, што адбываецца з асабістай інфармацыяй у эпоху «вялікай лічбы». Дзень адчыненых дзвярэй быў прымеркаваны да чатырохгоддзя стварэння ўстановы, якая ад 15 лістапада 2021 года фактычна фарміруе новую культуру бяспекі даных у краіне. Дырэктар цэнтра Андрэй ГАЕЎ з лёгкай усмешкай адзначыў: «Сёння ў мяне сапраўды зламаўся стэрэатып — гэта, відаць, першы раз, калі журналісты прыйшлі не проста „асвятліць“, а пагаварыць».