Навiны
Жыхар сталіцы скраў грошы, а пасля прыйшоў у міліцыю і прызнаўся ў злачынстве
На разгляд у суд накіравана крымінальная справа ў дачыненні да 36-гадовага раней неаднаразова судзімага жыхара сталіцы, якога абвінавачваюць у здзяйсненні крадзяжу, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Мінчанка хацела адпачыць у Турцыі, але стала ахвярай махляроў
У міліцыю звярнулася 30-гадовая жыхарка сталіцы, якая планавала адпачынак за мяжой, але стала ахвярай падману, паведамляе БелТА.
У сталіцы пройдзе фестываль навукі
Датчыкі кантролю хуткасці працуюць у Мінску на 12 участках дарог
Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць сёння на 12 участках дарог Мінска, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
У Мінску прайшоў агляд-конкурс на лепшы двор
Музычныя лавачкі, альтанка з бескантактавай зарадкай для мабільніка, мініятурны тэатр. Што яшчэ здзівіла падчас аб’езду дваровых тэрыторый кожнага раёна сталіцы для агляду-конкурсу — у матэрыяле карэспандэнта «Звязды».
Міжнародны турнір па пляжным валейболе стартаваў ў Мінску
На пляцоўцы каля сталічнага Палаца спорту стартуе міжнародны турнір па пляжным валейболе «Кубак Перамогі», паведамляе БелТА.
Узбуджана крымінальная справа аб махлярстве з аўтамабілем у Мінскім раёне
1 верасня Мінскім РАСК распачата крымінальная справа па частцы 4 артыкула 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры), паведамляе «Прысталічча».
Вядома, калі завершыцца сезон фантанаў у Мінску
Сезон фантанаў у Мінску завершыцца традыцыйна ў апошнюю пятніцу верасня, 26 чысла, паведамляе «Мінская Праўда».
Хакейная каробка са штучным лёдам з’явіцца ў парку імя Уга Чавеса ў Мінску
Сталічны парк імя Уга Чавеса ў бліжэйшы час атрымае новыя спартыўныя аб’екты, уключаючы лыжаролерную трасу і хакейную каробку са штучным лёдам, што дазволіць падоўжыць сезон заняткаў незалежна ад умоў надвор’я. Пра гэта паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара УП «Мінскзелянбуд» Уладзімір Хмара, перадае БелТА.
Высаджваецца больш за 30 тысяч дрэў
Гарады «жывымі» самастойна не становяцца, гэта вынік працы многіх спецыялістаў па стварэнні новых рэкрэацыйных магчымасцяў. Па словах намесніка генеральнага дырэктара па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб’ектаў зялёнай гаспадаркі УП «Мінскзелянбуд» Кацярыны КАРОТКІНАЙ, нашы прадпрыемствы круглы год абслугоўваюць 158 сквераў, 28 бульвараў, 38 паркаў і лесапаркаў галоўнага мегаполіса краіны. Яна адзначыла, што ў іх падпарадкаванні знаходзіцца 10 паркаў, з іх чатыры — паркі культуры і адпачынку, якія абсталяваны атракцыёнамі. На гэтых тэрыторыях таксама вядзецца праца па змесце і замене атракцыёнаў на больш сучасныя і цікавыя. У горадзе дзейнічае 23 пляжы. Па словах эксперта, штогод праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні тэрыторый: бягучае ўтрыманне, азеляненне і кветкавае афармленне. Высаджваецца больш як 30 тысяч дрэў і звыш 300 тысяч кустоў кожны год. Сёлета ў спрыяльны вясновы перыяд было пасаджана 24 тысячы дрэў і каля 130 тысяч кустоў.