Навiны
Наладжванне прамых кантактаў адкрывае новыя магчымасці для маладзёжнага прадпрымальніцтва ў Беларусі і Расіі
У Беларусі зацверджаны план дзеянняў па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва на пяцігодку
Больш за 100 пісьменнікаў стануць удзельнікамі Дня беларускага пісьменства ў Лідзе
Больш за 100 пісьменнікаў прымуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства ў Лідзе. Пра гэта журналістам расказаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, перадае БелТА.
«Афіцыйна дэлегацыя літаратараў складзе 116 чалавек — гэта прадстаўнікі з усіх рэгіёнаў краіны. Самай вялікай стане, вядома ж, дэлегацыя Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Апроч іх, сярод гасцей будуць і іншыя пісьменнікі, паэты, публіцысты, якія самастойна наведаюць свята», — адзначыў Аляксандр Карлюкевіч.
Ён расказаў, што ў гістарычным музеі пройдзе вечар народнага пісьменніка Мікалая Чаргінца. «Госцем стане народны артыст Беларусі Эдуард Ханок, — дадаў старшыня Саюза. — Вялікую праграму падрыхтавалі нашы гродзенскія калегі на чале са старшынёй Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілай Кебіч. Гэта будуць розныя конкурсы, падвядзенне вынікаў. Нават тыя, хто не прыедзе на свята, уманціраваныя ў розныя паэтычныя і мастацкія мерапрыемствы».
Вальфовіч: Нягледзячы на мірныя ініцыятывы Беларусі, узровень ваенных пагроз вакол краіны толькі нарастае
Беларускія футбалісткі стартуюць у кваліфікацыі жаночай Лігі чэмпіёнаў
Два беларускія клубы выступяць у адборачным этапе новага сезона жаночай Лігі чэмпіёнаў па футболе, паведамляе БелТА.
Аршанскі «Вітэн» стартуе ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў па міні-футболе
2-3 верасня ў Віцебску пройдзе Беларуска-ўзбекскі жаночы бізнес-форум
Па ўсходзе — дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Якім будзе надвор’е ў Беларусі 27 жніўня
У Беларусі 27 жніўня ў начны і ранішні час месцамі чакаецца туман, у асобных раёнах — навальніцы. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
«Сумленная размова пра будучыню краіны». У Барысаве стартавала акцыя «Беларусь адзіная»
У Барысаве далі старт рэспубліканскай інфармацыйна-асветнай акцыі «Беларусь адзіная», паведамляе БелТА.
Беларусь і Кітай маюць намер працягваць развіццё супрацоўніцтва ў сферы бяспекі
Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч 26 жніўня сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуанем, перадае БелТА.