Top.Mail.Ru

Навiны

Ад АПК да медыцыны: Беларусь мае намер развіваць узаемадзеянне з Лівіяй

Ад АПК да медыцыны: Беларусь мае намер развіваць узаемадзеянне з Лівіяй

Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын сёння, 1 ліпеня, правёў сустрэчу з дэлегацыяй урада Усходняй Лівіі на чале са старшынёй урада нацыянальнай стабільнасці доктарам Асамам Хамадам. 

Турчын аб перспектывах прадпрыемстваў Мінпрама: Эфектыўнасць работы ставіцца ў аснову

Турчын аб перспектывах прадпрыемстваў Мінпрама: Эфектыўнасць работы ставіцца ў аснову

Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын прадставіў калектыву Мінпрама новага кіраўніка — Андрэя Кузняцова, якога Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 чэрвеня прызначыў міністрам прамысловасці. Прэм'ер таксама абазначыў задачы новаму кіраўніку холдынга «Амкадор» Аляксандру Яфімаву, які ўзначальваў да нядаўняга часу профільнае міністэрства.

Арэндныя кватэры і дамы можна будзе выкупляць на выгадных умовах

Арэндныя кватэры і дамы можна будзе выкупляць на выгадных умовах

Калі няма свайго жылля, то, відавочна, яго даводзіцца здымаць. Пагадзіцеся, калі ёсць выбар — у прыватніка-ўласніка па камерцыйнай цане або ў дзяржавы, — то, як правіла, другі варыянт куды больш прывабны. Як-ніяк, сума не кусаецца, ды і выключана верагоднасць таго, што вас нечакана папросяць, «таму што трэба тэрмінова прадаць», «перасяляецца сваяк» ці — «так склаліся абставіны». З 21 верасня ў некаторых катэгорый беларусаў з’явіцца магчымасць выкупу квадратаў, якія арандуюцца ў дзяржавы. З гэтай даты ўступаюць у сілу нормы ўказа Прэзідэнта нумар 235. Каго ён закране і якія пры гэтым ёсць нюансы.

У Беларусі другі ўкос траў правялі на амаль 17% плошчаў

У Беларусі другі ўкос траў правялі на амаль 17% плошчаў

Аграрыі выканалі другі ўкос траў на плошчы 176,8 тыс. га, што складае 16,6% ад запланаванага. Колькі травяных кармоў заклалі ў засекі работнікі аграпрамысловага комплексу краіны, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Якія меры прымаюцца для павышэння вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі

Якія меры прымаюцца для павышэння вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі

На прыкладзе прадпрыемства «Магілёўліфтмаш» дэпутаты Магілёўскага аблсавета прасачылі, якія меры прымаюцца для павышэння вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі.



Беларусь і ААЭ падпісалі пагадненне аб гандлі паслугамі і інвестыцыях

Беларусь і ААЭ падпісалі пагадненне аб гандлі паслугамі і інвестыцыях

Міжурадавае пагадненне аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый падпісалі ўчора ў Доме ўрада намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Пяткевіч і дзяржаўны міністр па пытаннях знешняга гандлю Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Тані бен Ахмед Аль Зейудзі.

Як прайшоў першы дзень ІV Еўразійскага эканамічнага форуму ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры

Як прайшоў першы дзень ІV Еўразійскага эканамічнага форуму ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры

У рамках дзелавой праграмы форуму прайшлі дзясяткі мерапрыемстваў, тэматычных секцый, цікавых сустрэч. Тэматыка абмеркаванняў самая разнастайная — ад выкарыстання штучнага інтэлекту ў вытворчых працэсах і прамысловых робатаў да мытнага рэгулявання на прасторы ЕАЭС. Як прайшоў першы дзень форуму — у нашым матэрыяле.

Пяткевіч: Інтэграцыя інтэграцый — перспектыўны шлях

Пяткевіч: Інтэграцыя інтэграцый — перспектыўны шлях

Віцэ-прэм’ер, Старшыня Савета ЕЭК Наталля Пяткевіч, выступаючы перад удзельнікамі панэльнай сесіі «Дыялог міждзяржаўных аб’яднанняў: спалучэнне эканамічных патэнцыялаў і паглыбленне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва», падкрэсліла, што пазіцыя Беларусі прыхільнасці інтэграцыйнай тэматыцы пранізвае ўсю палітыку нашай краіны.

Кузняцоў: Абмен вопытам у рамках ЕАЭС паскорыць працэс укаранення прамысловых робатаў на прадпрыемствах Саюза

Кузняцоў: Абмен вопытам у рамках ЕАЭС паскорыць працэс укаранення прамысловых робатаў на прадпрыемствах Саюза

Абмен вопытам і тэхналогіямі паміж дзяржавамі-членамі ЕАЭС можа значна паскорыць працэс укаранення прамысловых робатаў і робататэхнічных сістэм на прадпрыемствах Саюза. Аб гэтым заявіў намеснік міністра прамысловасці Беларусі Андрэй Кузняцоў сёння, 26 чэрвеня, на пасяджэнні круглага стала «Выкарыстанне рабатызаваных сістэм як фактар росту канкурэнтаздольнасці прамысловых прадпрыемстваў дзяржаў — членаў ЕАЭС» на IV Еўразійскім эканамічным форуме, паведамілі ў прэс-службе Мінпрама. 


Старшыня Калегіі ЕЭК: Спалучэнне эканамічных патэнцыялаў здольна ў шмат разоў ўзмацніць эфект ад супрацоўніцтва

Старшыня Калегіі ЕЭК: Спалучэнне эканамічных патэнцыялаў здольна ў шмат разоў ўзмацніць эфект ад супрацоўніцтва

Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў сёння, 26 чэрвеня, у Мінску прыняў удзел у панэльнай сесіі Еўразійскага эканамічнага форуму «Дыялог міждзяржаўных аб’яднанняў: спалучэнне эканамічных патэнцыялаў і паглыбленне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва», паведамілі ў прэс-службе ЕЭК. 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю