Навiны
Ігар Сергеянка здзейсніў рабочую паездку ў Віцебскую вобласць
Падчас паездкі Старшыня Палаты прадстаўнікоў наведаў прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу, азнаёміўся з гатоўнасцю машынна-трактарнага парка да веснавых палявых работ, а таксама са станам спраў у жывёлагадоўчай галіне, паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Найважнейшая кампанія ў спісе палявых работ — пасяўная
Тыдзень таму кіраўніком дзяржавы перад АПК былі абазначаны канкрэтныя задачы: штогод нарошчваць вытворчасць прадукцыі на 5-6 %, збіраць не менш за 11 мільёнаў тон зерня; сёлета — вырабіць, захаваць і прадаць больш за 9 мільёнаў тон малака і больш чым два мільёны тон мяса, аб’ём экспарту ўтрымаць на пазіцыі 9 мільярдаў долараў. Задачы гэтыя вырашаюцца штодня, але ёсць дні асаблівыя, ад якіх залежыць тая самая канчатковая лічба. Веснавыя палявыя работы — якраз такія.
Летась пастаўкі беларускага харчавання вяліся ў 117 краін. Якія тут яшчэ ёсць рэзервы і напрамкі?
Як вядома, кіраўнік дзяржавы запатрабаваў да 1 сакавіка паставіць на лінейку гатоўнасці ўсю глебаапрацоўчую тэхніку, якая будзе занятая вясной. І даручыў сваім памочнікам і прадстаўнікам ва ўсіх рэгіёнах самым строгім чынам пракантраляваць сітуацыю на месцах, што і было зроблена. Якая сітуацыя цяпер?
Кукуруза, лён і цукровыя буракі: на якіх плошчах высадзяць сельгаскультуры гэтай вясной
На якіх плошчах высадзяць сельгаскультуры гэтай вясной, расказаў на прэс-канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Лешык, перадае БелТА.
Зямельныя клопаты і не толькі: на прыёме Івана Крупко хвалюючыя пытанні ўзнялі жыхары Гомельшчыны
Шэраг зваротаў ад жыхароў з розных раёнаў вобласці тычыліся зямельных пытанняў. Адно з іх — сітуацыю з самавольна занятым участкам і ўзвядзеннем на ім пабудоў агучыў жыхар Рэчыцы. Заяўнік патлумачыў, што участак быў выдзелены для разваротнай пляцоўкі каля будаўнічай крамы. Зарэгістраваць і ўвесці аб’ект у эксплуатацыю ў акрэсленыя тэрміны прадпрымальнік не паспеў. Цяпер узнікла праблема з узаконьваннем участку.
У Гомельскім раёне высветляць гісторыю невядомага помніка
Безыменны металічны абеліск у лясным масіве паблізу пасёлка Нікольск Гомельскага раёна прыцягнуў увагу нераўнадушных грамадзян. Пасля іх звароту ў Гомельскі гісторыка-краязнаўчы музей пачалася карпатлівая работа па пошуку інфармацыі аб магчымым воінскім пахаванні. Нягледзячы на вельмі скупыя звесткі, якія пра яго маюцца, у раёне плануюць канчаткова разабрацца ў гэтай гісторыі, бо памяць аб кожным байцы Вялікай Айчыннай вайны павінна быць ушанаваная.
Кадравы патэнцыял аграрнага сектара Беларусі
Сельская гаспадарка з’яўляецца адной з прыярытэтных галін эканомікі краіны, якой надаецца вялікая ўвага з боку дзяржавы. Немалыя сродкі ўкладваюцца ў мадэрнізацыю вытворчасці і развіццё сацыяльнай сферы вёскі. Складаней становіцца тэхніка і абсталяванне, ўдасканальваюцца тэхналогіі для ручной працы, істотна скарачаецца доля ручной працы ў вытворчасці. Усё гэта патрабуе высокакваліфікаваных спецыялістаў.
Якія новыя распрацоўкі і механізмы іх укаранення ў практыку для сельскай гаспадаркі чакаем бліжэйшым часам?
Сёння галіна сельскай гаспадаркі ў ліку асноўных спажыўцоў ноу-хау. Ва ўмовах навукова-тэхнічнай канкурэнцыі і кліматычных выклікаў рухацца наперад без навукі немагчыма: неабходны новыя распрацоўкі і механізмы іх укаранення ў практыку ў галіне сельгасабсталявання і сродкаў абароны раслін, біятэхналогій і геннага мадэлявання, рэсурсазберажэння і лічбавых інтэлектуальных тэхналогій. Усё гэта дазваляе павялічыць ураджайнасць і дамагчыся сучаснага ўзроўню якасці прадуктаў харчавання.
Што змянілася з 1 сакавіка?
У першы дзень вясны ў старшынь райвыканкамаў пашырацца паўнамоцтвы, аграрыі выходзяць на фінішную прамую падрыхтоўкі да пасяўной і павінны паставіць на лінейку гатоўнасці адпаведную сельскагаспадарчую тэхніку, прыбаўку ў зарплатах адчуюць медыцынскія сёстры і фельчары, а рамеснікам і самазанятым упершыню трэба будзе заплаціць узносы ў ФСАН. Расказваем пра гэтыя і іншыя змяненні.
Апырскванне па спячых пупышках — атака на грыбы
Ранняй вясной у садзе праводзяць так званае апырскванне па спячых пупышках, як толькі сярэднясутачная тэмпература дасягае +3 °С.