Навiны
«Добра рыхтуюцца». Каля 600 мігрантаў прайшлі ацэнку ведаў дзяржмовы з канца верасня
Каля 600 мігрантаў прайшлі ацэнку ведаў адной з дзяржаўных моў Беларусі з канца верасня. Пра гэта БелТА паведаміў начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў.
Гэтымі днямі беларуская сталіца прымала II Кангрэс свабоды «За мір і развіццё»
Яго арганізатар — Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі. На дыялогавай пляцоўцы сустрэліся больш за 100 палітыкаў, экспертаў і аналітыкаў — прадстаўнікоў з краін ЕС, ЗША, Індыі, Азіі, Блізкага Усходу, Расіі. Мэта форуму — аб’яднаць здаровыя палітычныя сілы ў свеце, абмеркаваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва, свет без санкцый, войнаў і ціску.
Што кажуць кіроўцы велікагрузаў на беларуска-літоўскай граніцы
Нагадаем, Урад Літоўскай Рэспублікі 29 кастрычніка 2025 года прыняў пастанову «Аб абмежаванні і прыпыненні перасячэння дзяржаўнай граніцы Літоўскай Рэспублікі». Дакументам уведзеныя абмежаванні на перамяшчэнне фізічных асоб і транспарту праз пункт пропуску «Мядзінінкай» («Каменны Лог») да 1.00 па беларускім часе 1 снежня.
Падчас працяглых выхадных БЧ перавезла больш за мільён пасажыраў
Як расказалі ў прэс-службе БЧ, у перыяд з 3 па 9 лістапада бягучага года Беларуская чыгунка ва ўсіх відах зносін перавезла каля 1 мільёна 153 тысячы пасажыраў, гэта на 5,2 % больш, чым за аналагічныя святочныя дні ў мінулым годзе.
Харчовую дабаўку расійскага вытворцы забаранілі прадаваць у Беларусі
Комплексную харчовую дабаўку «Біяцін», а таксама іншую прадукцыю вытворчасці ТАА «Стыл Пэкэджынг» (Расія) забаранілі прадаваць у Беларусі. Такая мера ўведзена пастановай намесніка міністра аховы здароўя — галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Беларусі, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.
У Беларусі запускаюць бясплатнае дыстанцыйнае рэпетыцыйнае тэсціраванне
У telegram-канале Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў паведамляецца, што ў Беларусі хутка стартуе дыстанцыйнае рэпетыцыйнае тэсціраванне (ДРТ).
Мінэканомікі: пазітыўная дынаміка па прымяненні працэдур неплацежаздольнасці і банкруцтва захоўваецца
Абарачэнне папулярнага ласунку расійскага вытворцы забаронена ў Беларусі
У Беларусі часова забараняецца абарачэнне маршмэлау расійскага вытворцы, паведамілі БелТА ў Міністэрстве аховы здароўя.
У касы Нацбанка паступіла зліткавая залатая манета «Славянка» наміналам BYN 100
Залатая манета «Славянка» 2025 года выпуску наміналам 100 рублёў 11 лістапада паступіла ў касы Нацыянальнага банка. Пра гэта паведамляе SB.by.
Мінскі дзяржаўны каледж рамёстваў і дызайну імя М. А. Кедышкі прапануе шмат цікавых спецыяльнасцяў
Ад унікальнай кавальскай майстэрні да сучасных кірункаў будаўніцтва, ад старажытнага ганчарнага рамяства да моднай цяпер фларыстыкі — тут рыхтуюць спецыялістаў, якім пад сілу і будучыню збудаваць, і прыгажосць у ёй стварыць.