Top.Mail.Ru

Навiны

Упаўнаважаныя, памочнікі Прэзідэнта па даручэнні кіраўніка дзяржавы інспектуюць сельгаспрадпрыемствы

Упаўнаважаныя, памочнікі Прэзідэнта па даручэнні кіраўніка дзяржавы інспектуюць сельгаспрадпрыемствы

«Ваша задача, гавару па-вайсковаму, — страсяніце краіну праз вертыкаль улады. У гэтым выпадку — зімоўка ў жывёлагадоўлі і падрыхтоўка да вясновай сяўбы. Мы ганарымся тым, што мы на больш чым 8 мільярдаў долараў прадалі сельгаспрадукцыі. Гэта цудоўна, але мы можам гэта страціць. Як звычайна бывае: супакоіліся, усё добра — страцілі. Таму трэба, каб, страсянуўшыся, мы мелі сёлета мінімум 9 мільярдаў, а то і 10 ад продажу прадуктаў харчавання. Харчаванне будзе пастаянна даражэць».

Аляксандр Лукашэнка 21 лютага 2025 года падчас наведвання сельгаспрадпрыемства «Шыпяны-АСК» у Смалявіцкім раёне

Аляксандр Лукашэнка: Гэты год і пяцігодка — гэта не толькі якасць. Гэта жалезная выканальніцкая дысцыпліна

Аляксандр Лукашэнка: Гэты год і пяцігодка — гэта не толькі якасць. Гэта жалезная выканальніцкая дысцыпліна

Сельскагаспадарчыя тэматыка ў цэнтры ўвагі кіраўніка дзяржавы не толькі ў перыяд пасяўной ці ўборачнай кампаній, а пастаянна. Ён неаднаразова падкрэсліваў, што ад працы на вёсцы залежыць дабрабыт краіны. А праца тут ідзе пастаянна, нягледзячы на сезон і тэмпературу на вуліцы. Нюансаў і пытанняў мноства, і кожнае з іх важнае. Арганізацыі сельскагспадарчай працы ў зімовы перыяд была прысвечана рабочая паездка Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Мінскую вобласць. У прыватнасці ён наведаў РУП «Шыпяны-АСК» у Смалявіцкім раёне. Фармат гэтай прэзідэнцкай камандзіроўкі нестандартны — выязны семінар для службовых асоб, якія з’яўляюцца ўпаўнаважанымі прадстаўнікамі кіраўніка дзяржавы ў розных рэгіёнах, а таксама для памочнікаў Прэзідэнта ў абласцях, кіраўнікоў навукова-практычных цэнтраў НАН па земляробстве і жывёлагадоўлі.

На разварушванне часу няма

На разварушванне часу няма

Вучоныя ведаюць, як скаціна павінна зімаваць і як падысці да вяснова-палявых работ. Яны раскажуць памочнікам і ўпаўнаважаным, а з заўтрашняга дня вы павінны на месцах — у абласцях, раёнах — паглядзець, як арганізавана ўсё гэта, наколькі там адпавядае таму, што тут.

Беларусь у 2024 годзе экспартавала 6 млн тон малака і малочных прадуктаў у 69 краін

Беларусь у 2024 годзе экспартавала 6 млн тон малака і малочных прадуктаў у 69 краін

За мінулы год беларускія малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы адгрузілі на экспарт 6 млн тон малака і малакапрадуктаў, пашырыўшы геаграфію паставак да 69 дзяржаў. На поспехах малочнай жывёлагадоўлі на знешнім контуры ў час форуму «Малочная ферма», што праходзіць цяпер у сталіцы, зрабіў акцэнт першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Ломскі, перадае БелТА.

За адзін толькі тыдзень браканьеры вылавілі больш за 800 кг рыбы

За адзін толькі тыдзень браканьеры вылавілі больш за 800 кг рыбы

У апошнія гады зімы не надта цешаць нас моцнымі маразамі і шчыльным снежным покрывам, а прырода найчасцей малюе шэрыя пейзажы. Але нават калі падлёдная рыбалка страчвае актуальнасць, водныя аб’екты працягваюць знаходзіцца пад пільнай увагай супрацоўнікаў Дзяржінспекіцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Бесперапынна кантраляваць абстаноўку дазваляе эфектыўна арганізаванае ўзаемадзеянне з праваахоўнымі і прыродаахоўнымі ведамствамі, карыстальнікамі паляўнічых і рыбалоўных угоддзяў.

Як аграгаспадарка «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» дапамагае супрацьстаяць санкцыям

Як аграгаспадарка «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» дапамагае супрацьстаяць санкцыям

Сёння на аграрнікаў ускладаюцца вялікія абавязацельствы. У краіне робіцца ўсё для таго, каб спажывец не адчуў санкцыйных наступстваў у пастаўках вітаміннай прадукцыі. Айчынныя цяплічныя камбінаты краіны павінны забяспечыць беларусаў таматамі і агуркамі ў неабходнай колькасці на працягу года. Асабліва актуальна гэта ў міжсезонны перыяд.

Ад чаго залежыць багаты ўраджай?

Ад чаго залежыць багаты ўраджай?

Сёлетняя анамальна цёплая зіма, а цяпер яшчэ і добрыя замаразкі амаль без снегу — тэма не толькі дзяжурных размоў аб надвор’і. Ці будзем з ураджаем? — вось важнае і для краіны, і, бадай, для кожнага асобна ўзятага яе жыхара пытанне. І калі для асобнай прыватнай гаспадаркі яно не крытычнае, дык у маштабах дзяржавы — гэта адзін з найважнейшых складнікаў харчовай бяспекі і экспартнага патэнцыялу, якія, у сваю чаргу, адны з галоўных умоў захавання суверэнітэту і незалежнасці. Нездарма нават падчас урачыстай цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара, якая прайшла нядаўна ў Палацы Незалежнасці, Прэзідэнт цікавіўся ў вучоных, якія наступствы могуць быць на азімых пасевах у сувязі з неверагодна цёплай зімой. Тыя запэўнілі кіраўніка дзяржавы, што хвалявацца пакуль асаблівых нагод няма.

«Трэба супрацоўнічаць са сваімі людзьмі, а не з французамі і немцамі»

«Трэба супрацоўнічаць са сваімі людзьмі, а не з французамі і немцамі»

Трэба супрацоўнічаць са сваімі людзьмі, а не з французамі і немцамі. У Беларусі ёсць элітнае насенне, выведзены высокаўраджайныя сарты сельскагаспадарчых культур. Мы гатовы дзяліцца.

Якія змяненні пры пераездзе і працаўладкаванні беспрацоўных у сельскай мясцовасці?

Якія змяненні пры пераездзе і працаўладкаванні беспрацоўных у сельскай мясцовасці?

У новай рэдакцыі прынята Інструкцыя аб парадку і ўмовах аказання садзейнічання ў перасяленні беспрацоўных і членаў іх сем'яў у сувязі з пераездам у іншую мясцовасць адпаведнай пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, расказалі ў прэс-службе ведамства.

Якія чаканні Беларусі па экспарце сельскагаспадарчай прадукцыі ў Расію ў 2025 годзе?

Якія чаканні Беларусі па экспарце сельскагаспадарчай прадукцыі ў Расію ў 2025 годзе?

Такім меркаваннем падзяліўся з журналістамі намеснік прэм’ер-міністра Юрый Шулейка, які 4 лютага наведаў міжнародную выстаўку «Прадэкспа-2025» у Маскве, дзе прадстаўлена экспазіцыя беларускіх вытворцаў «Made іn Belarus»:

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю