Навiны
Спектакль «Паўлінка» традыцыйна адкрыў новы сезон у Купалаўскім тэатры
Новы, 106-ты сезон у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адкрыўся традыцыйным паказам спектакля «Паўлінка». Аб гэтым журналістам расказала галоўны адміністратар Купалаўскага тэатра Аксана Нікіціна, перадае БелТА.
У Мінскай вобласці — новыя рэкорды жніва
Паўла Шуцілу і яго калегу вадзіцеля Андрэя Аляксейчыка, якія працуюць у ААТ «Кухчыцы» Клецкага раёна, можна назваць галоўнымі ньюсмейкерамі гэтага жніва. Яны першымі ў краіне намалацілі і перавезлі тысячу тон збожжа, пасля — дзве, потым — тры... І вось чарговая навіна аб героях уборачнай: Павел Шуціла намалаціў 8 тысяч тон збожжа, а Андрэй Аляксейчык перавёз 7 тысяч. Зноў новы рэкорд, зноў на першым месцы ў краіне.
Больш за 50 аўтобусаў закуплена для сістэмы адукацыі Мінскай вобласці
Больш за 50 аўтобусаў закуплена да новага навучальнага года для сістэмы адукацыі Мінскай вобласці. Пра гэта паведаміў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка падчас канферэнцыі педагагічных работнікаў у Клецку, паведамляе БелТА.
У Мінску праходзіць форум педагагічных работнікаў
Сезон сельскагаспадарчых кірмашоў стартуе ў Мінску 20 верасня
Сезон сельскагаспадарчых кірмашоў стартуе ў сталіцы 20 верасня. Пра гэта расказала начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Алена Нагорная, паведамляе «Минск-Новости».
Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на дзевяці участках дарог Мінска
Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на дзевяці участках дарог сталіцы, паведамілі ва УДАІ УУС Мінскага гарвыканкама.
У Мінску з’явіўся апарат новага пакалення для лячэння раку
Рэвалюцыйны метад лячэння пацыентаў анкагематалагічнага профілю — таматэрапію — укаранілі спецыялісты Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Пра гэта расказаў намеснік дырэктара па гематалогіі гэтай медустановы, кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра гематалогіі і перасадкі касцявога мозгу, доктар медыцынскіх навук, прафесар Анатоль Ус.
Археолагі вызначылі новую дату заснавання Мінска і даведаліся, як жыў старажытны горад
Гісторыя нашай сталіцы цікавіць кожнага беларуса. Вывучаюць яе даўно і пільна, але ўсё роўна застаецца шмат нераскрытых таямніц. За 10 км ад Мінска ў вёсцы Гарадзішча ўжо некалькі гадоў вядуцца маштабныя раскопкі на рацэ Менка. Дык калі і дзе ўсё ж быў заснаваны Мінск? Якой была культура нашых продкаў? Якія яшчэ невядомыя старонкі гісторыі горада трэба будзе адкрыць? Даследаванні вяліся пад кіраўніцтвам Андрэя Вайцяховіча — загадчыка аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу Інстытута гісторыі НАН, паведамляе БелТА.
Колькасць замежных турыстаў у Мінску — самая высокая за апошняе дзесяцігоддзе
Рух транспарту часова абмяжуюць у Мінскім раёне 27 жніўня
На 30-м кіламетры дарогі М6 Мінск — Гродна паблізу в. Траскоўшчына Мінскага раёна 27 жніўня рух усіх відаў транспарту ў напрамку Гродна будзе часова абмежаваны. Пра гэта паведамляе БелТА.