Навiны
У Беларусі ў студзені-чэрвені пабудавалі 20 тыс. кватэр
У Беларусі ў студзені-чэрвені гэтага года арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 20 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 1 848,5 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў Белстаце.
Завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўнікоў міжнароднай секты
Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўнікоў і памагатых экстрэмісцкага фарміравання, якое называе сябе «Руская праваслаўная царква — Царская Імперыя».
У Беларусі і Ірана добрыя перспектывы супрацоўніцтва
Гэтымі днямі Беларусь з візітам па запрашэнні Палаты прадстаўнікоў наведвае іранская парламенцкая дэлегацыя на чале з кіраўніком рабочай групы Сходу ісламскага савета Ісламскай Рэспублікі Іран па супрацоўніцтве з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь Аліясгарам Багерзадэ.
Восем БЕЛАЗаў адправяцца на найбуйнейшае радовішча медзі ў Расіі
Восем БЕЛАЗаў грузападымальнасцю 240 т адправяцца на здабычу меднай руды ў зону вечнай мерзлаты. Пра гэта паведамляе БелТА.
Што зменіцца ў рабоце сацпедагогаў і псіхолагаў з 1 верасня
Намеснік начальніка ўпраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Мінадукацыі Алена Сімакова расказала аб тым, што зменіцца ў рабоце педагогаў-псіхолагаў і сацыяльных педагогаў з 1 верасня, паведамляе БелТА.
Парламенцкая дэлегацыя Ірана наведае з візітам Беларусь з 20 да 24 ліпеня
Па запрашэнні Палаты прадстаўнікоў іранская парламенцкая дэлегацыя на чале з кіраўніком рабочай групы Сходу ісламскага савета Ісламскай Рэспублікі Іран па супрацоўніцтве з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь Аліясгарам Багерзадэ наведае Беларусь з візітам у перыяд з 20 па 24 ліпеня. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Беларускія кандытары атрымалі пробную партыю какава-бабоў з Венесуэлы
Дзве кандытарскія фабрыкі Беларусі — «Камунарка» і «Спартак» — атрымалі першыя пробныя партыі какава-бабоў з Венесуэлы, паведаміў старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Алег Жыдкоў у эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны».
Чаму дзяржава ў праве патрабаваць аддачу ад аграрыяў, якой сілай павінны быць прафсаюзы, і хто паказвае прыклад для ВНУ
Топ-5 цытат мінулага тыдня з першых вуснаў.