Навiны
У Кітаі стварылі больш за 30 тысяч «разумных» заводаў
У рамках агульнанацыянальнай праграмы па паскарэнні лічбавізацыі і інтэлектуальнай мадэрнізацыі прамысловасці ў краіне стварылі больш за 30 тысяч інтэлектуальных заводаў базавага ўзроўню. Аб гэтым сведчаць даныя Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР, перадае «Сіньхуа».
Дзе кітайскім турыстам цікава адпачыць у Беларусі?
Пра тое, дзе для кітайскіх турыстаў найбольш цікава адпачыць у Беларусі, убачыць яе знакамітасці, пабываць у нашых санаторыях, даведаліся прадстаўнікі турыстычнай сферы Кітая.
Кітай трымае сусветнае лідарства па развіцці «зялёнага» знешняга гандлю
У мінулым годзе Кітай стаў сусветным лідарам у галіне «зялёнага» гандлю, не толькі павялічыўшы пастаўкі экалагічна чыстай прадукцыі, але і істотна садзейнічаўшы барацьбе са змяненнем клімату і пераходу сусветнай супольнасці да нізкавугляроднай эканомікі. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР Люй Далян, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Сёлета пачнецца серыйная вытворчасць робатаў-гуманоідаў у Кітаі
Развіццё індустрыі чалавекападобных робатаў у Кітаі прыцягвае ўсё ўсё больш увагі. Інсайдэры і ўстановы галіны аптымістычна мяркуюць, што ў кітайскай індустрыі робатаў-гуманоідаў надыходзіць новы этап імклівага развіцця і яны з аптымізмам глядзяць на яе далейшыя інвестыцыйныя магчымасці, перадае «Сіньхуа».
Кітайскі прафесар распрацаваў унікальную тэхналогію развядзення крэветак
Прафесар гідратэхнічнага факультэта ўніверсітэта Цінхуа Дуань Юньлін паспяхова распрацаваў тэхналогію развядзення крэветак на сушы, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Аб’ём здабычы нафты і газу ў Кітаі ўпершыню перавысіў 400 мільёнаў тон
Здабыча сырой нафты і прыроднага газу ў Кітаі ў мінулым годзе ўпершыню перавысіла 400 мільёнаў тон нафтавага эквівалента. Аб гэтым паведамілі ў сведчаць Дзяржаўным упраўленні па справах энергетыкі КНР, перадае «Сіньхуа».
Кітайская моладзь адраджае традыцыю размяшчэння вясельных аб’яў у газетах
Апошнім часам сярод маладых кітайцаў набірае папулярнасць незвычайны трэнд — размяшчэнне вясельных аб’яў у газетах. Гэтая традыцыя, папулярная ў 20-30-х гадах мінулага стагоддзі, нечакана адрадзілася ў эпоху лічбавых тэхналогій, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У Кітаі пашыраецца вытворчасць міні-серыялаў
У апошнія гады ў Кітаі імкліва развіваецца новы фармат відэакантэнту — міні-серыялы для мабільных прылад з вертыкальнай арыентацыяй экрана, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Горад Хэйхэ ператвараецца ў цэнтр тэсціравання аўтамабіляў
Кожную зіму вуліцы прыгранічнага горада Хэйхэ ў правінцыі Хэйлунцзян (Паўночна-Усходні Кітай) ажываюць дзякуючы аўтамабілям, якія перамяшчаюцца па снезе і лёдзе, перадае «Сіньхуа».
Запасы золата ў Кітаі дасягнулі рэкорднага ўзроўню
У мінулым годзе Народны банк Кітая павялічыў свае залатыя запасы на 44,17 тоны, давёўшы іх да рэкордна высокага ўзроўню ў 2279,57 тоны і заняўшы шостае месца ў свеце па гэтым паказчыку, перадае «Сіньхуа».