Навiны
Прадстаўнікі міжнародных арганізацый ацанілі ўплыў польскай агароджы на Белавежскую пушчу
Прадстаўнікі міжнародных арганізацый падчас візіту ў Брэсцкую вобласць наведалі Нацыянальны парк «Белавежская пушча». Адзін з прыпынкаў дэлегацыя зрабіла паблізу пабудаванага на граніцы польскай агароджы, перадае БелТА.
Сярэдні заробак у Беларусі ў лютым склаў Br2428,1
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў лютым 2025 года склала Br 2428,1, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
Надвор'е: Цяпло з пераменным поспехам
Пачатак апошняга тыдня сакавіка быў максімальна вільготным. Кіраваў надвор’ем цыклон, якому далі назву Volker. Ужо канчаткова сфарміраваўся вектар на вясновае надвор’е, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Што прапаноўвае Нацыянальны цэнтр электронных паслуг?
Як адзначыла начальнік аддзела электроннай камерцыі Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг (НЦЭП) Святлана Караневіч, днямі завершана работа па праекце электроннай візы, з трэцяй дэкады сакавіка на гэтым партале стартуе новая электронная паслуга. Праект рэалізаваны сумесна з МЗС і прадаставіць магчымасць заказу і атрымання на электронным партале ўязной візы ў нашу краіну ў электронным выглядзе. Спажыўцамі гэтай паслугі стануць фізічныя асобы — нерэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
Як прайшоў адзіны дзень адчыненых дзвярэй у ВНУ і каледжах
Мерапрыемства адбылося ў першы дзень вясновых школьных канікул, каб навучальныя ўстановы маглі наведаць старшакласнікі.
Як камбаджыец стаў беларусам. Дзве радзімы — два крылы
Для смуглявага, з нетыповай для Беларусі знешнасцю трактарыста-машыніста КУСГП «Вялікадолецкае» Ушацкага раёна Ра Вутха наша краіна даўно стала «другім домам» настолькі, што, пэўна, замяніла першы. Тут мужчына жыве ўжо больш за 40 гадоў, менавіта ў Сінявокай ён атрымаў адукацыю, сустрэў каханне і пабудаваў моцную сям’ю.
У чым карысць рапсавага алею?
Промапраект «Калегі па Амезе» стартаваў 17 сакавіка і працягнецца да 20 красавіка.У гэты перыяд у гандлёвых аб’ектах краіны будзе арганізавана звыш 50 дэгустацый розных відаў рапсавага алею.
Як працуе «зямельная амністыя»
У канцы мінулага года Прэзідэнт Беларусі падпісаў закон, які спрашчае рэгістрацыю зямельных участкаў і здзелкі з імі, а таксама прадоўжыў да 1 студзеня 2028 года так званую зямельную амністыю. Тэма гэта ў беларусаў надзвычай надзённая, бо яшчэ цягам трох гадоў можна будзе па спрошчанай сістэме ўзаконіць самавольна занятыя кавалкі зямлі. А падобных выпадкаў па многіх прычынах (галоўная з якіх — што зямля побач з участкамі руплівых гаспадароў пуставала) у нашых вёсках нямала. І гэта пытанне — менавіта легалізацыя занятай калісьці нікому не патрэбнай на той момант зямлі — для нашых законапаслухмяных людзей надзвычай актуальнае. Прынамсі, на нядаўнім адзіным дні прыёму, які члены Савета Рэспублікі праводзілі ў Мінскай вобласці, «зямельная амністыя» была ў топе самых папулярных зваротаў.
Спектакль пра «Маладую гвардыю» пакажуць у Беларусі
Калі прывык сачыць за гастролямі: хто прыязджае ў Беларусь і што прывозіць, — то будзеш гэта рабіць, незалежна ад таго, што першачарговая ўвага на айчынны творчы прадукт. Бо як ні круці, але па тым, што прапануе сёння культура, можна меркаваць пра ментальны стан людзей, сярод якіх жывеш. А гастролі — яшчэ і ўдакладненне нейкіх грамадскіх кірункаў праз культуру. Адзначце: у сакавіку 2025-га па гарадах Беларусі пройдзе гастрольны тур Луганскага акадэмічнага музычна-драматычнага тэатра імя М. Галубовіча з рок-операй «Распятае юнацтва», якая прысвечана гісторыі «Маладой гвардыі». Паказы прымеркаваны да — 80-годдзя Перамогі, 23 сакавіка праект пакажуць на сцэне «Белдзяржфілармоніі».
Цырымонія інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі адбудзецца 25 сакавіка
Цырымонія ўступлення на пасаду зноў абранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца 25 сакавіка. Пра гэта БелТА паведамілі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.