Навiны
Дзе сёлета адпачыць?
У параўнанні з мінулым годам сёлета колькасць экспанентаў павялічылася з 311 да больш чым 500. Сярод іх акрамя рэгіёнаў Беларусі будуць прадстаўнікі рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, Узбекістана, Тайланда, Турцыі, Палесціны, Кіргізіі, Кубы. Упершыню ў выстаўцы возьмуць удзел Султанат Аман і Кабардзіна-Балкарская Рэспубліка. Турыстычны форум зацікавіць не толькі прафесіяналаў турыстычнага бізнесу, але і простых грамадзян. Там можна будзе знайсці прапановы адпачынку на любы густ і кашалёк.
Якія правілы карыстання «блакітным палівам» трэба ведаць?
Яшчэ ва ўсіх на слыху трагедыя на Жлобіншчыне, калі з-за выбуху балона загінулі тры чалавекі. З канчатковымі прычынамі гэтага здарэння будзе разбірацца Следчы камітэт, але ўжо цяпер зразумела, што бяды можна было б пазбегнуць, калі б усімі дакладна выконваліся рэкамендацыі па абыходжанні з гаручымі рэчывамі. Намеснік начальніка ўпраўлення сістэм газазабеспячэння ДВА «Белпалівагаз» Таццяна Міхнавец расказала «Звяздзе», якіх правілаў трэба прытрымлівацца, каб выкарыстанне газу ў побыце было бяспечным.
Аб’яўлены конкурс на саісканне прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці ў 2025 годзе
У 2025 годзе аб’яўлены чарговы, дваццаць сёмы конкурс на саісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (далей — Прэмія). Ён праводзіцца штогод у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1998 г. № 1705.
Акцыя «Дай лесу новае жыццё!» стартуе ў Беларусі
Беларусь далучаецца да святкавання Міжнароднага дня лясоў і дае старт акцыі па аднаўленні ветравальна-бураломных участкаў «Дай лесу новае жыццё», паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
Надвор'е: Сапраўдны холад ужо не вернецца
Гэтай вясной у нашых шыротах усталюецца па-сапраўднаму цёплае надвор’е, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Аляксандр Лукашэнка: Мы побач з вамі, мы будзем вас падтрымліваць, мы будзем вам дапамагаць
«Дарагія сябры, мне прыемна бачыць і сустракаць вас у Беларусі. Я хачу, каб ведалі, што вы прыехалі не проста ў краіну блізкую, да вашага народа. Вы прыехалі да сваіх сяброў, да сваіх родных. Вы прыехалі ў сваю Беларусь», — такімі словамі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прывітаў Старшыню Веча народаў Рэспублікі Сербскай Срэбранку Голіч.
Вернасць свайму шляху
У сакавіку 1990 года прайшоў другі тур выбараў дэпутатаў у Вярхоўны Савет БССР. Сярод выбраных прадстаўнікоў у заканадаўчы орган тады яшчэ саюзнай рэспублікі быў і малады дырэктар саўгаса «Гарадзец» Шклоўскага раёна Аляксандр Лукашэнка. Гэта была добрая пляцоўка для старту палітычнай кар’еры, асабліва ў той час, калі адбываўся літаральна злом цэлых эпох. Але, каб удала стартаваць, патрэбна была ўпэўненасць у сваёй праўдзе, смеласць, бескампраміснасць і, галоўнае, каб паверылі людзі... Пазней, праз трыццаць гадоў, Аляксандр Рыгоравіч скажа фразу, якая стане крылатай: «Прэзідэнтамі нараджаюцца...»
Турчын: Фінансавая сістэма — найважнейшы элемент у любой дзяржаве
«Ад таго, як працуе фінансавая сістэма, шмат у чым залежыць тое, як функцыянуе і дзяржава ў цэлым, і эканоміка ў прыватнасці», — падкрэсліў кіраўнік урада. Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын узяў удзел у пашыраным пасяджэнні калегіі Мінфіна, на якім былі разгледжаны вынікі выканання бюджэту за 2024 год і задачы фінансавых органаў на 2025 год.
Знічкі Айчыны Уладзіміра Мазго
Імя заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Мазго добра знаёма пакаленням чытачоў. Яго творы вывучаюць у школьнай праграме, ды і сам пісьменнік ахвотна сустракаецца з дзецьмі. То пра сланоў на луне раскажа, то падарожжамі ката-марахода, загадкавай азбукай заахвоціць.
Ад меліярацыі да шкодных раслін. Што будзе зроблена?
У Год добраўпарадкавання работы, накіраваныя на паляпшэнне ўласцівасцяў зямель і павышэнне іх прадукцыйнасці, будуць павялічаны на парадак. Пра гэта расказаў начальнік аддзела меліярацыі і радыялогіі ўпраўлення інвестыцый і меліярацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Назарук. Гэта звязана з тым, што па даручэнні кіраўніка дзяржавы трэба патроіць аб’ёмы работ па меліярацыі ў адносінах да паказчыкаў 2021 года.