Top.Mail.Ru

Навiны

Ці будзе веснавая паводка на Палессі? Мясцовыя жыхары робяць прагнозы

Ці будзе веснавая паводка на Палессі? Мясцовыя жыхары робяць прагнозы

Ратавальнікі ў Брэсцкай вобласці рыхтуюцца да веснавой паводкі, асаблівая ўвага пінскаму Палессю, дзе мясцовасць гістарычна схільная падтапленням. Старажылы-палешукі зрабілі свае прагнозы аб вясновай паводцы, паведаміла БелТА.

Дадзены старт рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца Беларусі»

Дадзены старт рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца Беларусі»

Сёлета гэты статус атрымаў горад Паставы — раённы цэнтр на паўночным захадзе краіны. 

Дзе ў Віцебскай вобласці закладзены фундамент спорту высокіх дасягненняў

Дзе ў Віцебскай вобласці закладзены фундамент спорту высокіх дасягненняў

Спартсмены Віцебшчыны заваявалі 22 залатыя, 26 сярэбраных і 25 бронзавых медалёў на афіцыйных міжнародных спаборніцтвах за мінулы год.

Гатоўнасць тэхнікі да вясенніх палявых работ у Віцебскай вобласці складае звыш 80 %

Гатоўнасць тэхнікі да вясенніх палявых работ у Віцебскай вобласці складае звыш 80 %

Такое паведамленне на пасяджэнні аблвыканкама па пытанні аб мерах па падрыхтоўцы сельскагаспадарчых арганізацый рэгіёна да вясенняй сяўбы зрабіў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Андрэй Булаўкін. «Да пачатку вясенніх палявых работ застаецца зусім няшмат часу. Літаральна тры-чатыры тыдні, — нагадаў ён. — Што датычыцца гатоўнасці тэхнікі ўвогуле, зараз яна складае 83 %, па энерганасычанах трактарах — 88 %. Зараз ідзе масавая работа, частка грашовых сродкаў на рамонты выдзелена з бюджэту. Ужо на пачатку сакавіка мы выйдзем на гатоўнасць каля 90 %».

Сталіца фіксуе зніжэнне зваротаў грамадзян: камунальная тэма застаецца галоўнай, але губляе ў вазе

Сталіца фіксуе зніжэнне зваротаў грамадзян: камунальная тэма застаецца галоўнай, але губляе ў вазе

У Мінску падведзены папярэднія вынікі работы са зваротамі грамадзян у 2025 годзе. Аналіз статыстыкі паказвае ўстойлівую тэндэнцыю да зніжэння колькасці скаргаў. У Мінгарвыканкаме адзначаюць: мінчане сталі радзей звяртацца да ўлад па набалелых пытаннях, што можа сведчыць пра павышэнне якасці абслугоўвання і аператыўнасці рэагавання службаў.

Упершыню за 12 гадоў Віцебская вобласць выканала заданне па ўводзе ў эксплуатацыю жылля

Упершыню за 12 гадоў Віцебская вобласць выканала заданне па ўводзе ў эксплуатацыю жылля

У 2025 годзе ўведзена 405 тыс. квадратных метраў жылля пры плане 400 тыс. квадратных метраў. Такую інфармацыю агучыў старшыня камітэта па архітэктуры і горадабудаўніцтве аблвыканкама Андрэй Галяковіч на выніковай калегіі камітэта. 

У Мінскай вобласці да вясновых палявых работ падрыхтавана 92 % тэхнікі

У Мінскай вобласці да вясновых палявых работ падрыхтавана 92 % тэхнікі

Пасяўная кампанія — 2026 не за гарамі. Ход падрыхтоўкі да вясновых палявых работ абмеркавалі падчас нарады ў Мінскім аблвыканкаме ў аўторак, 24 лютага. У цэнтры ўвагі — тэхніка, якая выйдзе ў поле, запасы насення і ўгнаенняў, а галоўнае — людзі. 

Лічбавы гарызонт сталіцы: як вонкавая рэклама змяняе аблічча Мінска

Лічбавы гарызонт сталіцы: як вонкавая рэклама змяняе аблічча Мінска

Мінск імкліва змяняецца, і гаворка ідзе не толькі пра новыя будынкі ці адрамантаваныя магістралі. Гарадская прастора напаўняецца сучаснымі рэкламнымі носьбітамі, якія робяцца неад’емнай часткай архітэктурнага ландшафту. Лічбавыя экраны, лайтпостары ў падземных пераходах, метро і нават рэклама ў ліфтах — рынак вонкавай рэкламы ў сталіцы перажывае этап актыўнага маштабіравання, ідучы насустрач запытам бізнесу і сусветных трэндаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю