Навiны
Новую папуляцыю зубра ствараюць у Магілёўскай вобласці
Новую папуляцыю зубра ствараюць у Чэрыкаўскім лясгасе Магілёўскай вобласці. Чаму быў выбраны менавіта ён, расказаў начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса Аляксандр Казарэз, паведамляе БелТА.
Судовыя эксперты здзейснілі патрыятычную экспедыцыю ў Слаўгарадскі раён
Для магілёўскіх судэкспертаў гэта ўжо чацвёрты падобны паход па месцах баявой славы. Пешшу яны пераадолелі маршрут працягласцю 25 кіламетраў. Экспедыцыя была прысвечана 80-годдзю Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У Талачынскім раёне адбылося ДТЗ — адзін чалавек загінуў, чацвёра пацярпелі
30 ліпеня каля 05:10 на 505-м км аўтадарогі М-1 Брэст — Мінск — граніца Расійскай Федэрацыі каля вёскі Старая Будоўка 42-гадовы вадзіцель аўтамабіля Chery Tiggo учыніў наезд на прыпаркаваны на абочыне Citroen, за рулём якога знаходзілася 50-гадовая жанчына. Аб гэтым піша ДАІ Віцебшчыны.
Вёсцы Здзітаў, што ў Брэсцкай вобласці больш за тысячу гадоў!
Мінабароны: у паветранай прасторы Беларусі быў знойдзены і спынены палёт БЛА
У паветранай прасторы Беларусі быў знойдзены і спынены палёт БЛА. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Рызыкі ўборачнай кампаніі могуць быць мінімізаваны, калі трымацца тэхналогій і дысцыпліны
У Гродзенскай вобласці абмеркавалі ахову працы і вытворчую дысцыпліну на ўборачнай кампаніі. Абмеркаванне адбылося ў рамках абласнога семінара-нарады, які прайшоў у Навагрудскім раёне. Базай для правядзення семінара-нарады стала гаспадарка «Нягневічы», адна з перадавых у рэгіёне.
Перавешвалі біркі з мёртвых цялят. У адной з гаспадарак Брэсцкай вобласці спрабавалі схаваць падзеж жывёлы
У гаспадарцы аднаго з раёнаў Брэсцкай вобласці спрабавалі схаваць падзеж жывёлы за кошт падлога. Пра гэта паведамляе БелТА.
Юрый Шулейка: Двухбаковае ўзаемадзеянне ўпэўнена развіваецца
Намеснік Прэм’ер-міністра Юрый Шулейка правёў сустрэчу з губернатарам Цюменскай вобласці Аляксандрам Маорам.
Фестываль дзіцячай кнігі пройдзе на Брэстчыне
Шчырымі прапагандыстамі кніг, адрасаваных дзіцячаму чытачу, з’яўляюцца бібліятэкары Брэсцкай вобласці. У розных куточках гэтага рэгіёна праводзяцца сустрэчы, аўтограф-сесіі з пісьменнікамі, якія працуюць з разлікам на юных аматараў мастацкага слова.
Выстаўка работ народных умельцаў Гродзенскага раёна пройдзе ў абласным цэнтры
На творчай выстаўцы народных умельцаў і мастакоў Гродзенскага раёна, якая адкрыецца ў абласным цэнтры 29 ліпеня, будзе прадстаўлена больш за 120 унікальных работ. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на абласны метадычны цэнтр народнай творчасці.