Навiны
У ЕАЭС зацверджана Праграма развіцця таргоў на агульным біржавым рынку тавараў
У «БелЭкспа» пачала работу Ecology Expo — 2025
У мерапрыемстве, арганізаваным Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Нацыянальным выставачным цэнтрам «БелЭкспа», прымаюць удзел больш за 180 кампаній, якія прадставілі такія аспекты экалогіі, як ахова навакольнага асяроддзя, інавацыйныя тэхналогіі, экатурызм і экалагічная адукацыя і асвета. Сярод замежных гасцей — прадстаўнікі Бразіліі, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Манголіі, Расіі, Узбекістана.
На палях краіны намалочана 7 мільёнаў 213 тысяч тон збожжа разам з рапсам
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў праінспектаваў ход уборачнай
Адзінай сям'ёй і без страт
Еўфрасінні Полацкай прысвечана выстаўка ў Баранавічах
Беларусы заваявалі 13 узнагарод турніру па грэка-рымскай барацьбе ў Сербіі
Трынаццаць беларусаў сталі прызёрамі міжнароднага турніру па грэка-рымскай барацьбе «Мемарыял Любаміра Іванавіча-Геджы», паведамілі БелТА ў прэс-службе РЦАП «Стайкі».
Крэдытны партфель МСП у студзені-чэрвені 2025-га вырас больш чым на 20%
Наша тэхніка адрозніваецца якасцю і запатрабаванасцю на знешнім контуры
Экспарт з’яўляецца адным з ключавых паказчыкаў для адкрытай беларускай эканомікі, які праз мультыплікатары наўпрост ці ўскосна ўплывае на іншыя макраэканамічныя вынікі. Таму пазіцыям нашай прадукцыі і кампаній на знешнім рынку ўдзяляецца пільная ўвага на самым версе. Будзем шчырыя: пачатак года выдаўся не вельмі ўдалым па знешніх напрамках. Узнікалі кан’юнктурныя складанасці на ключавых рынках збыту нашай прадукцыі. Таму да красавіка дынамікай экспарту Беларусь пахваліцца не магла. Але ў канцы першага паўгоддзя і ў пачатку другога намеціўся пераломны зрух у бок пазітыўнага трэнду ў знешнім гандлі.
Крутой: Работа прамысловасці — гэта ключ да выканання ўсіх мэтавых і індыкатыўных паказчыкаў рэгіёна ў цэлым
«Работа прамысловасці — гэта ключ да выканання ўсіх мэтавых і індыкатыўных паказчыкаў рэгіёна ў цэлым...» — рэзюмаваў сёння падчас падвядзення вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці за першае паўгоддзе кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой.