
Выдадзена першая кніга пра героя-«звяздоўца»
Уладзімір Амельянюк (1917 — 1942), які пражыў усяго толькі 25 гадоў і шэсць дзён, з’яўляецца сапраўднай легендай беларускай журналістыкі. Перад вайною ён паспеў закончыць чатыры курсы Камуністычнага інстытута журналістыкі імя С. М. Кірава. У час нападу гітлераўцаў на Савецкі Саюз знаходзіўся на практыцы ў Беластоку (на той час — тэрыторыя Савецкай Беларусі). Вярнуўся ў Мінск. Увайшоў у склад падпольнага гаркама Кампартыі. У маі 1942-га стаў рэдактарам газеты Мінскага падпольнага гаркама партыі «Звязда». 26 мая 1942-га Уладзімір Амельянюк быў забіты правакатарам.

У Полацку прайшла прэзентацыя кнігі Загурскай
Паэтэсу, краязнаўца, мастака, педагога са стажам ў некалькі дзесяцігоддзяў Галіну ЗАГУРСКУЮ добра ведаюць у Полацку, на Віцебшчыне. Аўтар некалькіх кніг паэзій, многіх публікацый у рэспубліканскім і мясцовым друку, яна доўгі час кіравала працай славутага літаратурнага аб’яднання «Наддзвінне». Гісторыя гэтага творчага калектыва звязана з імёнамі народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі, вядомых пісьменнікаў Тараса Хадкевіча, Алеся Савіцкага, іншых паэтаў і празаікаў.

Што пісалі беларускія класікі пра добраўпарадкаванне?
«Над гародам і садам — сонца. Віецца матавы гарох, пахне кропам і каноплямі, матылямі чырванее на градах мак, гудуць, вылятаючы з вулляў, пчолы. Лапушацца вялізныя, на чырвона-зялёных ножках-сцяблінках, лісты рэвеню, „беларускага апельсіна“. А ўначы, калі ляжыш на посцілцы пад дрэвам, часам чуеш, як глуха, нібы гіры, падаюць на дах антонаўкі і бубняць, ракочуць, скочваючыся па ім», — так узнёсла апісваў Уладзімір Караткевіч у эсэ «Зямля пад белымі крыламі» беларускую гасподу... Недарэмна гэты год абвешчаны Годам добраўпарадкавання — беларусы нават у часы нястачы імкнуліся да чысціні і прыгажосці. Цудоўную выцінанку на шыбу прыладзіць, кашулю вышыўкай аздобіць... Парадкавалі свой побыт і героі беларускай літаратурнай класікі.

Чалавек мужнага лёсу Алесь Пальчэўскі
Пісьменнік нарадзіўся 16 студзеня 1905 года ў вёсцы Прусінава цяперашняга Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Спачыў у Мінску 26 красавіка 1979-га. Найбольш вядомымі і папулярнымі па ўсім Савецкім Саюзе былі яго творы для дзяцей і юнацтва. На кнігах «Родныя берагі» (1958), «Беражанкі» (1958), «Аля і Галя» (1961), «Жнівеньская раніца» (1963) і іншых вырасла цэлае пакаленне.

Сёлета Анатоль Зэкаў адзначае юбілей
Паўтараў і я неаднойчы тое класічнае сцвярджэнне, паводле якога, каб зразумець паэта, трэба абавязкова наведаць яго родныя мясціны. Сёння згаджаюся з ім толькі часткова. Усё яно так, але чаму, скажыце, мы не зможам зразумець паэта, добра ўчытаўшыся ў яго вершы? У іх жа павінна быць усё: ад самой зямлі, дзе ён нарадзіўся, да першага кроку на гэтай зямлі, а потым і самастойнай хады па ёй. Паэт і павінен паказаць не толькі сябе самога, але і ва ўсёй красе свой кут, сваю малую радзіму і, вядома ж, людзей свайго краю. А як ён гэта пакажа, якімі сродкамі, якім перакананнем — ужо яго справа.

«Сімвалы суверэннай Беларусі» — сапраўдны ўрок грамадзянскага, патрыятычнага выхавання
Выдадзеная па заказе Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі, а таксама пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь кніга «Сімвалы суверэннай Беларусі» (аўтар тэксту і складальнік — вядомы ў краіне палітолаг і сацыёлаг, публіцыст, аўтар многіх кніг, член прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі Сяргей Мусіенка) стане сапраўднай падзеяй. І як факт айчыннага кнігавыдання (тыраж, які ажыццёўлены на дзвюх мовах — рускай і беларускай, складае амаль 100 тысяч экзэмпляраў), і як сапраўдны ўрок грамадзянскага, патрыятычнага выхавання. Найперш — моладзі, юных чытачоў, якія адкрываюць гісторыю нашай суверэннай дзяржавы. Дарэчы, у кнізе разумна спалучаны тэкставая частка і сама візуалізацыя, што робіць выданне асабліва прыцягальным.

У Нацыянальнай бібліятэцы працуе выстаўка, прысвечаная Скарыне
Кніжная экспазіцыя «Францыск Скарына: жыццё дзеля Слова» змяшчае звыш 150 даведачных, навуковых, навукова-папулярных, літаратурна-мастацкіх выданняў і ілюстрацыйны матэрыял, прысвечаны першадрукару, перакладчыку і выдаўцу Бібліі.