Навiны
Юрый Марэцкі: Дапамагчы, разабрацца ў сітуацыі, не парушаючы заканадаўства
Да выбрання дэпутатам Палаты прадстаўнікоў член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Юрый Марэцкі праходзіў службу ў Лагойску, а затым доўгі час у Смалявічах — займаў пасаду ваеннага камісара Смалявіцкага раёна і горада Жодзіна. «Таму і атрымліваецца, што са сваёй выбарчай акругай я ўжо быў знаёмы не па чутках. Людзі мяне ведалі, таму мне было лёгка вылучыць сваю кандыдатуру і заручыцца падтрымкай выбаршчыкаў». Сёння ў склад далёка не маленькай Жодзінскай 64-й акругі акрамя аднайменнага горада з насельніцтвам 63 тысячы чалавек уваходзіць і сем сельсаветаў Смалявіцкага раёна (прыкладна 15 тысяч чалавек). Падрабязней аб тым, чым сёння жыве мясцовая выбарчая акруга, Юрый Браніслававіч расказаў карэспандэнту «Звязды».
Мікалай Кудзяньчук лічыць, што сёння дэпутат — не проста заканатворца
«Гэта мая асабістая адказнасць перад людзьмі».
Навялі парадак на могілках: старыя дрэвы спілаваны за кароткі тэрмін
Вельмі прыемна было прачытаць шчырыя словы падзякі, адрасаваныя праз нашу газету кіраўніцтву Стайскага сельвыканкама жыхаркай г. Лепеля Віцебскай вобласці Наталляй Седзінай.
Ці можа свабода слова існаваць без павагі да іншых правоў?
Краіны Захаду ў пагоні за свабодай слова забываюцца на павагу да пачуццяў і перакананняў іншых людзей. Пра гэта заявіў высокі прадстаўнік генеральнага сакратара ААН па Альянсе цывілізацый Мігель Анхель Марацінас, паведамляе ТАСС.
Дэпутат Віктар Пляскач расказаў аб сваім падыходзе ў рабоце з людзьмі
Устойлівасць на мясцовым узроўні.
«Ніякія сучасныя сродкі камунікацый не заменяць жывых зносін»
У гэтым перакананы дэпутат па Чкалаўскай выбарчай акрузе № 97 Вячаслаў Даніловіч
З якімі пытаннямі звяртаюцца да дэпутата Андрэя Крупенькiна?
Сваю работу ў акрузе член Пастаяннай камiсii па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнiкоў Андрэй Крупенькін на гэты раз пачаў з удзелу ў рэспублiканскiм суботнiку. Разам з дэпутатамi раённага i сельскага Саветаў, супрацоўнiкамi райвыканкама, прадстаўнiкамi грамадскасцi i жыхарамi аграгарадка Мухавец праводзiлi добраўпарадкаванне на тэрыторыi помнiка землякам.
Чым жыве Лепельская выбарчая акруга
У склад Лепельскай выбарчай акругі № 23 уваходзяць Бешанковіцкі, Чашніцкі і Лепельскі раёны з агульнай колькасцю выбаршчыкаў больш за 60300 чалавек. Член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктар Азаронак расказаў аб тым, чым жыве акруга і якія добрыя справы ўжо ўдалося рэалізаваць.
Які вопыт Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў запатрабаваны ў калег
На чале народных выбраннікаў Шчучыншчыны вось ужо сёмы год знаходзіцца вопытны кіраўнік з больш як 30-гадовым стажам дзяржслужбы, дэпутат раённага Савета пяці скліканняў. Для старшыні Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Ганны ХВЯДЗЮК служэнне Радзіме, людзям, якія аказалі ёй высокі давер, — яе жыццёвая місія. Старшыня райсавета перакананая, што без каманды патрыётаў і прафесіяналаў дасягнуць значнага выніку нельга, а таму толькі сумеснымі намаганнямі выканаўчай і прадстаўнічай улады можна рухацца наперад.