Навiны
Расказваем, як сабачка з прытулку знайшоў працу ў Гродзенскім заапарку
У Гродзенскім заапарку ёсць вялікая адкрытая сажалка, дзе жывуць вадаплаўныя птушкі. Ім тут камфортна і ўтульна, а цяпер яшчэ і бяспечна! Усё дзякуючы новаму супрацоўніку — Аміры, якая ўжо месяц працуе тут вартаўнічым сабакам. З новым супрацоўнікам мяне пазнаёміла загадчыца аддзялення птушак Гродзенскага заапарка Эльвіра Маразевіч. Я прыйшла ў першай палове дня, калі хвастатая ахоўніца адпачывала пасля начной змены.
У Кітай з Японіі вернуцца апошнія панды
Панды-двайняты Сяа Сяа і Лэй Лэй з такійскага заапарка Уэна будуць вернуты ў Кітай у канцы студзеня. Японскія заапаркі ўпершыню за паўстагоддзя застануцца без пандаў, перадае «Сіньхуа».
Зімовыя ўмовы для жыхароў Мінскага заапарка
Мінскі заапарк перайшоў на зімовы рэжым работы, забяспечваючы сваім насельнікам максімальны камфорт у халодную пару года. Цеплалюбівыя жывёлы ўжо пераехалі ў памяшканні з абаграваннем.
Першацветы распусціліся ў снежні ў Белавежскай пушчы
У нацыянальным парку «Белавежская пушча» ў снежні заўважылі першацветы, якія распусціліся, паведаміла БелТА са спасылкай на нацпарк.
Мінскі заапарк запускае галасаванне за сімвал 2026 года
Сталічны заапарк аб’яўляе галасаванне па выбары сімвала 2026 года! Паводле ўсходняга календара, наступны год будзе годам Чырвонага вогненнага каня, які сімвалізуе энергію, адвагу і працавітасць. Пра гэта расказала «Мінская праўда».
У аграгарадку Беразінскае Маладзечанскага раёна добраўпарадкавалі гістарычны парк
Другое жыццё гэтай зоне адпачынку было дадзена ў рамках рэалізацыі грамадзянскай ініцыятывы. Цяпер у парку ёсць месца і для заняткаў спортам з выкарыстаннем сучасных трэнажораў, і для культурнага баўлення часу. Калі ў лічбах, было ўладкавана больш за два кіламетры пешаходных дарожак, ліквідавана 62 аварыйныя дрэвы, каля 300 — абрэзана. Акрамя таго, выдалілі пустазельную расліннасць плошчай звыш трох гектараў. Да гэтых добрых спраў далучыліся і мясцовыя жыхары.
Парк высокіх тэхналогій прадставіў беларускія IT-рашэнні ў Турцыі
У Стамбуле і Ізміры (Турэцкая Рэспубліка) Парк высокіх тэхналогій (ПВТ) правёў серыю прэзентацый, прысвечаных інвестыцыйнаму і тэхналагічнаму патэнцыялу беларускага IT-сектара, паведамілі БелТА ў парку.
Верхні мост праз Лебядзіную сажалку ў гомельскім парку закрыюць на капрамонт з 1 снежня
Верхні мост праз Лебядзіную сажалку ў цэнтральным парку Гомеля закрыюць на капрамонт з 1 снежня, паведамляе БелТА.
Гіганцкага сома вылавілі на тэрыторыі нацпарка «Прыпяцкі» — і адпусцілі
На тэрыторыі Прыпяцкага нацыянальнага парку рыбакі вылавілі гіганцкага сома вагой блізу 100 кг, паведаміла БелТА са спасылкай на дзяржаўную прыродаахоўную ўстанову.