Навiны
82-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адзначае Рагачоў
Подзвіг герояў-вызваліцеляў — байцоў Рагачоўска-Жлобінскай наступальнай аперацыі — ушаноўваюць у Рагачове.
Паставы прымаюць эстафету культурнай сталіцы Беларусі
Урачыстае адкрыццё рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца Беларусі — 2026» адбудзецца ў Паставах 27 лютага. Гэта акцыя праводзіцца ў нашай краіне з 2010 года. У кожным з гарадоў, якія атрымліваюць ганаровы статус, рэалізуюцца інавацыйныя праекты па прэзентацыі іх самабытнасці, развіцці і папулярызацыі традыцый і дасягненняў нацыянальнай культуры, актывізацыі творчай ініцыятывы жыхароў, павышэнні турыстычнай прывабнасці рэгіёнаў.
Русы аб рабоце аўтакрам і сельмагаў: людзі павінны мець магчымасць купіць усё, што яны жадаюць
Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Брэсцкай вобласці Міхаіл Русы ў Івацэвіцкім раёне азнаёміўся з работай аўтакрам і сельскіх магазінаў, паведамляе БелТА.
Аб чым дэпутаты гаварылі з жыхарамі Обалі
Больш за тры гадзіны доўжылася сустрэча прадстаўнікоў дэпутацкага корпуса ўсіх узроўняў з жыхарамі Обалі. Гарадскі пасёлак Обаль Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца монапасёлкам, горадаўтваральнае прадпрыемства якога — ААТ «Обальскі керамічны завод». Тут занята каля 190 чалавек — значная частка насельніцтва працаздольнага ўзросту, і ад становішча спраў на ОКЗ у значнай ступені залежыць настрой насельніцтва і вектары развіцця «калязаводскіх» арганізацый, уключаючы сацыяльныя.
Як будзе развівацца сацыяльна-эканамічная сфера Гродзенскай вобласці
На 25-й сесіі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання была зацверджана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці на 2026–2030 гады.
Грамадзянскія ініцыятывы сёння — гэта сумесны пошук рашэння любога хвалюючага пытання
У Буда-Кашалёўскім раёне досвед работы з вясковымі актывістамі паказвае, што поспех у любых ініцыятывах развіцця тэрыторыі абавязкова прыходзіць, калі людзі і каманда дэпутатаў працуюць разам. Як перакананы ў раёне, грамадзянскія ініцыятывы сёння — гэта сумесны пошук рашэння любога хвалюючага пытання ці ажыццяўлення мары жыхароў населеных пунктаў.
Паставы значна перавыканалі паказчык па жыллёвым будаўніцтве і абнаўленні сацінфраструктуры
Паставы значна перавысілі паказчык выканання праграмы па жыллёвым будаўніцтве і абнаўленні сацыяльнай інфраструктуры, паведаміў старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Чэпік на ўрачыстым сходзе па падвядзенні вынікаў работы працоўных калектываў Пастаўскага раёна за 2025 год, перадае БелТА.
«Віцебская лыжня — 2026» сабрала больш як паўтары тысячы ўдзельнікаў
На адной з найлепшых і найцікавейшых лыжа-ролерных трас у Беларусі, ва ўрочышчы Вераб’ёвы горы ў Гарадку праходзіць маштабнае абласное спартыўна-мастацкае свята «Віцебская лыжня — 2026». У цэнтры праграмы — лыжныя эстафеты сярод каманд аблвыканкама, гаррайвыканкамаў, адміністрацый раёнаў Віцебска, камітэтаў і ўпраўленняў аблвыканкама, сілавых структур, арганізацый і прадпрыемстваў рэгіёна. Згодна з палажэннем, на чацвёртым этапе забегаў абавязковай умовай з’яўляецца ўдзел кіраўніка органа ўлады ці яго намесніка.
Як экскурсаводы і новыя аб’екты змяняюць турыстычнае аблічча Мінска
21 лютага прафесійная супольнасць адзначае Сусветны дзень экскурсавода. Напярэдадні свята прадстаўнікі турыстычнай галіны сабраліся ў Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе, каб абмеркаваць, як мяняецца аблічча сталіцы і што цікавага яна можа прапанаваць для турыстаў.
У Магілёве ўзнагародзілі перадавікоў Прыдняпроўскага краю
У Магілёўскім абласным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы з раніцы ўрачыста. Шмат усмешак, музыкі, віншаванняў. Дзень сапраўды асаблівы, бо тут ушаноўваюць пераможцаў сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод гарадоў і раёнаў. У фае працуе выстава, прысвечаная Году беларускай жанчыны. На палотнах працаўніцы, майстрыхі, маці, жанчыны з ордэнамі і медалямі за баявыя і працоўныя заслугі.