Навiны
Рост напружанасці каля заходніх граніц Беларусі і Расіі мае беспрэцэдэнтны характар
Аб гэтым заявіў на брыфінгу начальнік Аб’яднанага штаба АДКБ Андрэй Сердзюкоў, паведаміла БелТА.
Аляксандр Лукашэнка: Сёння навука азначае незалежнасць дзяржавы
Тыдзень таму, уручаючы уручаючы Знак якасці лепшым беларускім прадпрыемствам, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка казаў, што самымі важнымі апорамі суверэннай дзяржавы з’яўляюцца у тым ліку традыцыі гэтай дзяржавы. Тыя, якія сфарміравала само жыццё і якія ўкараніліся ў грамадскай свядомасці. Адна з такіх традыцый — уручэнне кіраўніком дзяржавы дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам. Урачыстая цырымонія прайшла ў пятніцу ў Палацы Незалежнасці.
Тайны шостага кантынента
Антарктыка — проста ідэальны прыклад непрадузятых і канструктыўных адносін паміж краінамі. Па вялікім рахунку, навуковыя дасягненні ў такіх глабальных кірунках, як заваяванне космасу, развіццё атамнай энергетыкі, супрацьдзеянне пандэміям, асваенне палярных рэгіёнаў, з’яўляюцца важным інструментам міжнароднай дыпламатыі.
Што наша жыццё? — Прафесія! У тым ліку
Паказ балета «Ганна Карэніна» 5 лютага чакаецца святочным, нават урачыстым: гэта першы вечар-прысвячэнне з трох запланаваных у рамках праекта ў бягучым сезоне. Выбар гераіні, якая распачынае цыкл бенефісаў, — сімвалічны.
«У памяці застаецца тое, што ўразіла»
Брастаўчаніна Аляксандра Строкача назвалі экскурсаводам года па выніках Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь — 2024», які праводзіцца Міністэрствам спорту і турызму. Найлепшы гід краіны працуе ў Брэсцкім абласным цэнтры турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі.
Як змяняюцца спажывецкія перавагі беларусаў?
«Чым больш будзе на айчынным рынку беларускага, натуральнага і якаснага, тым лепш».
Што мяняецца ў Беларусі з 1 лютага?
Апошні месяц зімы павінен прыемна здзівіць беларусаў. Таму што чакаюцца фінансавыя карэкціроўкі. Рост даходаў адчуюць як пенсіянеры, так і матулі, якія знаходзяцца ў водпуску па доглядзе дзяцей. Пры гэтым павысіцца падатковая нагрузка для тых, хто займаецца здачай жылля. Падрабязнасці — у нашым аглядзе.
Пошукавікі апублікавалі новыя факты гітлераўскіх злачынстваў
«Магілёўскі пошукавы веснік» — унікальнае выданне, адзінае на постсавецкай прасторы. Яго васямнаццаты выпуск прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Пад абгорткай — вынікі пошукавых экспедыцый, архіўныя матэрыялы, артыкулы розных аўтараў: Мікалая Барысенкі, Людмілы Грышанавай, Аляксандра Халеева, Юрыя Абмоіна, Галіны Кажэўнікавай, Алы Казючыц і іншых. 300 старонак актуальнай інфармацыі.
У чым перавагі беларускай касметыкі?
Навукаёмістая, эфектыўная касметыка — хоць і не жыццёва важны сегмент, але, безумоўна, той, які мае ўплыў на якасць жыцця, да якога прывык сучасны чалавек. Пра тое, што сёння прапануюць беларускім жанчынам айчынныя вытворцы прафесійнай касметыкі, мы спыталі ў кандыдата біялагічных навук, спікера міжнародных кангрэсаў па касметыцы і медыцыне Людмілы Калацкай.
31 студзеня адбудзецца прэм’ера новага сезона «Фактар.by 60+»
Увечары 31 студзеня на тэлеканале «Беларусь 1» гледачоў чакае прэм’ера трэцяга сезона ўжо любімага многімі музычнага шоу «Фактар.by 60+». А значыць, вакалісты элегантнага ўзросту зноў выйдуць на сцэну, каб у чарговы раз давесці, што сапраўдны талент і мары не маюць тэрміна даўнасці.