Навiны
Стартаваў маштабны міжнародны турыстычны праект
У гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны выставачны цэнтр «Белэкспа» і Нацыянальны цэнтр «Расія» запусцілі праект «Маршруты Перамогі».
Беларусь зацікаўлена развіваць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва з Прыморскім краем
Калі адлегласць не перашкода.
Як вырасціць экалагічна чыстую гародніну на ўласных градках
Хімічныя прэпараты забруджваюць глебу і негатыўна ўплываюць на здароўе. Шкодныя рэчывы павінны хутка распадацца, аднак не заўсёды адбываецца менавіта так.
Рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску пачнецца ў чэрвені
У чэрвені 2025-га будаўнікі пачнуць рамонт касцёла Святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл). Пра гэта расказала начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Кацярына Лучына, паведамляе «Минск Новости».
Як у Беларусі забяспечваецца шчаслівае дзяцінства
1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, пройдзе Рэспубліканскае свята «Дзяцінства — мірная краіна». У Мінску яго ўдзельнікамі стануць дзеці-сіроты, якія выхоўваюцца ў прыёмных і апякунскіх сем’ях, дзеці з асаблівасцямі развіцця і са шматдзетных сем’яў, школьнікі, якія дасягнулі поспехаў у вучобе і спорце. Яны паўдзельнічаюць у дыялогавай пляцоўцы, наведаюць Белдзяржмузей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і ўскладуць кветкі да абеліска «Мінск — горад-герой». Пасля іх чакае ўрачыстая канцэртная праграма. Святочныя мерапрыемствы да Дня абароны дзяцей пройдуць ва ўсіх рэгіёнах краіны.
Абраменка: ВУП краін-удзельніц ЕАЭС ацэньваецца больш чым у 2,5 трыльёны долараў
Сёння спаўняецца 11 гадоў з дня падпісання Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка расказала «Звязде» аб эканамічным эфекце ад удзеле нашай краіны ў гэтым інтэграцыйным аб’яднанні і прыярытэтах старшынства Беларусі ў органах ЕАЭС, а таксама як Мінск рыхтуецца прыняць ключавую эканамічную падзею «пяцёркі» — Еўразійскі эканамічны форум, які пройдзе 26-27 чэрвеня.
Крутой заклікаў вывесці супрацоўніцтва са Смаленскай вобласцю на самы высокі ўзровень
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой заклікаў вывесці супрацоўніцтва са Смаленскай вобласцю на самы высокі ўзровень сярод расійскіх рэгіёнаў. Аб гэтым ён сказаў на нарадзе па пытаннях узаемадзеяння Беларусі і Смаленскай вобласці, якая прайшла 27 мая ва ўрадзе гэтага расійскага рэгіёна, перадае БелТА.
У Гродне абмеркавалі станаўленне народаўладдзя ў пасляваенны перыяд
У Гродне адбыўся круглы стол «На шляху да Вялікай перамогі», прымеркаваны да гадавіны слаўнай даты. У рамках дыскусіі ўдзельнікі гаварылі аб дзейнасці раённых Саветаў дэпутатаў, якія працавалі над аднаўленнем мірнага жыцця ў 1944-1950 гады. Удзел у ім прынялі старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта, рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, старшыні раённых Саветаў дэпутатаў, а таксама студэнты і выкладчыкі.
Партыя самалётаў Су-30СМ2 прыбыла ў Беларусь
У Беларусь на адзін з аэрадромаў ВПС і войскаў СПА прыбыла партыя самалётаў Су-30СМ2. Пра гэта паведамілі ў Мінабароны.
Сабаленка выйшла ў другі раўнд «Ралан Гарос»
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пераможна пачала выступ на другім у сезоне турніры серыі «Вялікага шлема» — адкрытым чэмпіянаце Францыі, паведамляе БелТА.