Навiны
Што паўплывала на рост золатавалютных рэзерваў?
Золатавалютныя рэзервы Беларусі дасягнулі свайго гістарычнага максімуму і перавысілі 11 мільярдаў долараў па выніках мая 2025-га. Што з’яўляецца складнікам гэтай лічбы і якая роля рэгулятара ў яе росце распавёў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Аляксандр Ягораў.
У чым сакрэт поспеху «Атланта»?
Беларускія халадзільнікі «Атлант» ведаюць спажыўцы ў больш чым 30 краінах свету. І, як прызнаюцца на прадпрыемстве, галоўная ўзнагарода — тое, што пакупнікі рублём галасуюць за іх бытавую тэхніку. Сакрэт жа поспеху на рынку — у нязменна высокай якасці прадукцыі. Прадпрыемства — неаднаразовы лаўрэат Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь у галіне якасці. Клопат пра яе пачынаецца нават не на этапе ўваходнага кантролю сыравіны, а нашмат раней — за год-два да таго, як выраб паступіць у серыйную вытворчасць, яшчэ падчас стварэння новага вырабу. Праводзіцца і комплексная цэнавая палітыка, каб бытавая тэхніка не атрымалася занадта дарагой. Як ЗАТ «Атлант» ужо на працягу больш як шасці дзесяцігоддзяў атрымліваецца вырабляць якасны прадукт, паглядзелі карэспандэнты «Звязды».
Зыходзячы з практыкі дзейнасці фермерскіх гаспадарак, будуць накіраваны прапановы змяненняў у Зямельны кодэкс
Выязное пасяджэнне адзінаццатай сесіі Брэсцкага абласнога Савета праходзіла ў Ляхавіцкім раёне. Дэпутаты разгледзелі пытанне эфектыўнасці выкарыстання зямель фермерскімі гаспадаркамі, а таксама водных і паляўнічых угоддзяў — іх арандатарамі.
БЕЛАЗ паставіць 11 кар’ерных самазвалаў у Іркуцкую вобласць летам 2025 года
Новыя БЕЛАЗы адаптаваны для эксплуатацыі ў суровых сібірскіх умовах — доўгай зімы з маразамі нават да мінус 50 градусаў і кароткаму гарачаму лету, якія характэрны для клімату Іркуцкай вобласці.
Як у беларускай сталіцы вырашаюць праблему даўгабудаў?
Да канца года неабходна навесці на тэрыторыі Мінска поўны парадак. Такую задачу днямі акрэсліў старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў. І гэта якраз тая праблема, пра якую не так даўно гаварыў Прэзідэнт. 14 красавіка Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам мэра сталіцы, паставіў задачу разабрацца з даўгабудамі ў Мінску, і асабліва ў комплексе «Мінск-Мір». Асобную ўвагу кіраўнік дзяржавы звярнуў на праблему звышнарматыўных тэрмінаў будаўніцтва жылля. «Гэта недапушчальна — даўгабуды, — падкрэсліў Прэзідэнт. — У вас іх 13, і з іх у „Мінск-Міры“ — 8. Гэта наогул недапушчальна. Яны (кампанія, якая займаецца забудовай гэтага квартала. — Заўв. аўт.) прыйшлі сюды працаваць, заключылі з намі інвестыцыйныя пагадненні, дагаворы, узялі на сябе абавязацельствы. Няхай выконваюць, калі хочуць працаваць тут». Карэспандэнт «Звязды» даведаўся, як сталічныя ўлады плануюць вырашаць праблему з даўгабудамі, што і на якім этапе цяпер у комплексе «Мінск-Мір», а таксама якіх маштабных аб’ектаў варта чакаць мінчанам у найбліжэйшы час.
Як работнікам з Туркменістана жывецца ў нашай краіне
Аб працаўладкаванні замежнікаў на Мінскім вытворчым гарбарным аб’яднанні расказвае намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце і персанале МВГА Вольга Белазёрава.
Дзякуючы чаму машынабудаўнічая кампанія «КОМПО» на роўных канкурыруе з вядучымі сусветнымі вытворцамі
Брэсцкае машынабудаўнічае прадпрыемства «КОМПО» вядомае далёка за межамі нашай краіны. Абсталяванне для перапрацоўкі прадукцыі харчовай прамысловасці, якое сыходзіць з канвеераў, пастаўляецца больш чым у 40 краін свету і на роўных канкурыруе з таварамі вядучых сусветных вытворцаў.
У Беларусі травы скошаны амаль на палове плошчаў
Аграрыі Рэспублікі правялі першы ўкос траў на плошчы 658,1 тыс. га, што эквівалентна 47,6% ад запланаванага. Як у краіне рухаецца нарыхтоўка травяных кармоў, паведамляе БелТА.
Без чаго не абысціся пры рамонце і будаўніцтве дарог?
Чалавек дасведчаны адразу адкажа — без бітуму. Гэты прадукт перапрацоўкі сырой нафты можна назваць стратэгічным у дарожным будаўніцтве — ён звязвае разам усе кампаненты сумесі асфальтабетону. Яго пры нашай праграме аднаўлення вялікіх і малых дарог трэба шмат. Да таго ж, смалістае рэчыва задзейнічана ў рамонце і ўладкаванні дахаў і гідраізаляцый. Зразумела, што ад яго якасці залежыць у тым ліку і бяспека ўдзельнікаў дарожнага руху. Мы накіраваліся на Чэрвеньскі нафтабітумны завод, дзе вырабляецца трэць бітуму ў краіне, каб даведацца, як робяць гэты важны кампанент, як павышаюць яго якасць. У Год добраўпарадкавання і пяцігодку якасці, абвешчаныя кіраўніком дзяржавы, працоўны калектыў прадпрыемства ставіць перад сабой асабліва шмат задач, звязаных з павышэннем якасці прадукцыі і мадэрнізацыяй вытворчасці.