Навiны
Што мяняецца з 1 лістапада?
З 1 лістапада ў Беларусі павялічваюцца памеры бюджэту пражытачнага мінімуму. Гэта чацвёрты пераразлік сёлета. У сувязі з ростам БПМ павялічваюцца памеры дзярждапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Павысяцца таксама «ўзроставыя» даплаты да пенсій. Узрастуць і субсідыі на сваю справу. Што яшчэ мяняецца з 1 лістапада?
У аграрных ВНУ Беларусі з 15 лістапада пачнецца прыём дакументаў на завочную форму навучання
Зразумела, што сёння меркаваць аб ходзе і выніках прыёмнай кампаніі на завочную форму навучання рана. Аднак вынікі паступлення і залічэння ў ходзе прыёмнай кампаніі на дзённае навучанне даюць падставы думаць, што яны будуць станоўчыя. Сёлета 3 000 студэнтаў выбралі аграрныя спецыяльнасці, аднавіўшы такім чынам гістарычны максімум. Напрыклад, у БДАТУ сярэдні конкурс павялічыўся практычна ў 1,4 раза і склаў 1,5 чалавека на месца. Пры плане прыёму 465 бюджэтных месцаў было пададзена 710 заяў ад абітурыентаў, прахадныя балы па спецыяльнасцях узраслі ў 1,1–1,4 раза. У Міністэрстве адукацыі разлічваюць, што на завочную форму навучання ў лістападзе—снежні паступяць каля 2 400 студэнтаў, прычым палова з іх — на бюджэтныя месцы.
У Кітаі стэндап-шоу становяцца новым пунктам росту індустрыі забаў
Стэндап-камедыя ў Кітаі перажывае бум: сёлета за першае паўгоддзе касавыя зборы выраслі амаль на 135 %, а колькасць выступленняў павялічылася больш як на 54 %. Новы фармат забаў прыцягвае маладую аўдыторыю і становіцца драйверам культурнага турызму, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У Францыі арыштавалі пяцярых падазраваных у рабаванні Луўра. Двое часткова прызналі віну
Французская паліцыя арыштавала пяцярых падазраваных у рабаванні Луўра. Выкрадзеныя каштоўнасці коштам каля 88 млн еўра да гэтага часу не знойдзеныя, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на The Guardian.
Масавы замор рыбы зафіксаваны ў тэхналагічным канале на Бярозаўскай ДРЭС
У тэхналагічным канале на тэрыторыі, прылеглай да Бярозаўскай ДРЭС, зафіксаваны масавы замор рыбы. Пра гэта паведаміла БелТА.
Два польскія аэрапорты часова закрывалі з ініцыятывы ваенных
Польскае агенцтва аэранавігацыйнага абслугоўвання абвясціла 30 кастрычніка аб часовым закрыцці двух польскіх аэрапортаў, перадае БелТА.
Прэм’ер Літвы: Польшча вырашыла адкласці адкрыццё КПП на граніцы з Беларуссю
Варшава пагадзілася адкласці рашэнне аб адкрыцці кантрольна-прапускных пунктаў на граніцы з Беларуссю. Пра гэта заявіла журналістам прэм’ер-міністр Літвы Інга Ругіненэ, паведаміла БелТА.
З 11 да 14 лістапада 2025 года ў Мінску будзе праходзіць 31-я Міжнародная спецыялізаваная аптовая выстаўка-кірмаш ProdExpo-2025
У новым Мінскім міжнародным выставачным цэнтры па адрасе П. Мядзёлкі, 24 будзе праходзіць найбуйнейшая міжнародная спецыялізаваная аптовая выстаўка-кірмаш.
Нюансы па крымінальных справах аб злачынствах супраць палавой недатыкальнасці тлумачаць у Вярхоўным Судзе
Нюансы ў разглядзе крымінальных спраў аб злачынствах супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды растлумачыць Вярхоўны Суд на пленуме розным органам. Пра гэта журналістам расказаў намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Сяргей Кандрацьеў, перадае БелТА.
Старшынёй праўлення таварыства «Веды» выбраны Аляксей Аўдонін
На V з’ездзе рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства «Веды» выбраны новы старшыня праўлення аб’яднання, паведаміла БелТА.