Навiны
Дэпартаменту аховы МУС — 73 гады
Гісторыя аднаго з ключавых падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў, якое забяспечвае ахову грамадскага парадку, важных дзяржаўных аб’ектаў, маёмасці юрыдычных і фізічных асоб, а таксама бяспеку грамадзян, пачалася ў 1952 годзе.
У Мінсельгасхарчы расказалі, якія беларускія прадукты найбольш запатрабаваныя ў Афрыцы
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў па выніках нарады ў Прэзідэнта Беларусі па пытаннях развіцця супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі расказаў журналістам, якія беларускія прадукты карыстаюцца попытам на гэтым рынку, перадае БелТА.
Мінадукацыі Беларусі разлічвае кратна нарасціць колькасць студэнтаў з Афрыкі
Каля 2,6 тыс. студэнтаў з Афрыкі ўжо навучаюцца ў беларускіх ВНУ. Аб гэтым заявіў журналістам міністр адукацыі Андрэй Іванец пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы, дзе абмяркоўвалася развіццё супрацоўніцтва з краінамі Афрыканскага кантынента, паведаміла БелТА.
«Гэта трэба рабіць хутка». Каранкевіч расказаў пра планы Беларусі па рабоце на рынках Афрыкі
Пастаўкі беларускай прадукцыі на Афрыканскі кантынент у найбліжэйшы час трэба павялічваць мінімум да аб’ёму ў $1 млрд. Пра гэта па выніках нарады ў Прэзідэнта заявіў журналістам віцэ-прэм’ер Віктар Каранкевіч, перадае БелТА.
Дакументы аб пастаўках беларускай прадукцыі на 2,9 мільярда расійскіх рублёў падпісаны ў Санкт-Пецярбургу
Па выніках рабочага візіту Аляксандра Турчына ў Санкт-Пецярбург падпісаны дакументы, якія прадугледжваюць пастаўку беларускай прадукцыі ў паўночную сталіцу Расіі на 2,9 мільярда расійскіх рублёў.
У Беларусі запусцілі новы мультымадальны маршрут па дастаўцы грузаў у Калінінградскую вобласць
У Беларусі запусцілі новы мультымадальны маршрут па дастаўцы грузаў у Калінінградскую вобласць Расійскай Федэрацыі. Пра гэта паведаміла БелТА.
Як ажыццяўляецца кантроль за якасцю малочных прадуктаў і якую ролю тут іграе чалавечы фактар
Тварог з варэннем або бутэрброды з маслам і сырам — смачныя і простыя ў падрыхтоўцы варыянты сняданку, любімыя многімі. Вытворчасць малочнай прадукцыі — зусім нялёгкі працэс. Некаторыя гаспадыні, асабліва тыя, у якіх ёсць хатняя гаспадарка, умеюць рабіць з малака тварог ці масла самастойна. Іншыя ж набываюць прадукты ў крамах. Выраб якаснай і бяспечнай для здароўя «малочкі» на прадпрыемствах — працэс хоць і пераважна аўтаматызаваны, але працаёмкі, патрабуе дакладнага кантролю тэмпературы і кіслотнасці, а таксама выкарыстання спецыфічных заквасак і ферментаў. А яшчэ — адказнага выканання абавязкаў з боку работнікаў. Каб паглядзець, як гэты кантроль ажыццяўляецца на месцы, мы накіраваліся ў Вілейку — на вытворчы ўчастак Мінскага малочнага завода № 1.
Стварэнне ўмоў для развіцця фондавага рынку можа прыцягнуць буйныя кампаніі на айчынную біржу
На базе Беларускай валютна-фондавай біржы ў Мінску адбылося пашыранае сумеснае пасяджэнне Пастаянных камісій Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, а таксама па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве. Было разгледжана развіццё фондавага рынку ў рамках рэалізацыі прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і забеспячэння эканамічнай бяспекі нашай краіны.
У Гомелі адбудзецца ІІІ Рэспубліканскі турнір па міні-футболе сярод работнікаў аховы здароўя Беларусі
Сем каманд з усіх рэгіёнаў краіны, уключаючы горад Мінск, а таксама медыцынскія ўстановы рэспубліканскага падпарадкавання будуць 30-31 кастрычніка змагацца за перамогу. Месцам правядзення спаборніцтваў стане гарадская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа № 6.