Навiны
Больш за 100 кантрактаў плануюць падпісаць на Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Ніжнім Ноўгарадзе
Больш за 100 кантрактаў плануюць падпісаць на XII Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Ніжнім Ноўгарадзе. Аб гэтым расказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, паведамляе БелТА.
Кнігі Куляшова адправіліся ў Шанхай
Саюз пісьменнікаў Беларусі падрыхтаваў і перадаў у Цэнтр даследванняў Беларусі Усходне-Кітайскага педагагічнага ўніверсітэта ў Шанхаі бібліятэчку кніг народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. У збор увайшлі як арыгінальныя творы класіка беларускай літаратуры, так і кнігі, прысвечаныя жыццю і творчасці аўтара вядомых паэм і вершаў.
«Сябрына...» збірае творцаў і народы!
У Саюзе пісьменнікаў Беларусі абмеркавалі новае развіццё серыі «Сябрына: паэзія народаў Расіі». У свой час да развіцця гэтага праекта спрычыніліся Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура», Паліграфічны камбінат імя Якуба Коласа.
Бяспека дзяцей, забяспечанасць стабфондаў, важнасць аўдыту: у Палаце прадстаўнікоў прынялі шэраг важных законапраектаў
У Авальнай зале Дома ўрада адбылося пасяджэнне другой сесіі Палаты прадстаўнікоў. На ім былі разгледжаны пытанні рэгулявання грамадскіх адносін, прыняты важныя законапраекты. Сярод іх — прававая абарона правоў і законных інтарэсаў дзяцей, развіццё міждзяржаўных адносін, забеспячэнне харчовай бяспекі, удасканаленне аўдытарскай дзейнасці.
У Строчыцах крэатыўна прайшло Купалле
У Беларускім Дзяржаўны музеі народнай архітэктуры і побыту 21 чэрвеня адбылося летняе свята ў гонар Сонца і найвышэйшага росквіту прыроды.
Галоўчанка: Беларусь падтрымлівае стварэнне Банка развіцця Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва
Беларусь падтрымала прапанову аб стварэнні Банка развіцця Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС). Аб гэтым расказаў у інтэрв’ю тэлеканалу «Першы інфармацыйны» старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Раман Галоўчанка, паведамляе БелТА.
22 чэрвеня, роўна ў 12.00, на хвіліну ўся наша краіна замерла ў журботным маўчанні...
Гэтая традыцыя аб’ядноўвае пакаленні, нагадваючы аб цане Вялікай Перамогі і ахвярах вайны.
Куды дзець скошаную на ўчастку траву і пустазеллі?
Куды падзець раслінныя адходы з дачы або прысядзібнага ўчастка — вырваныя пустазеллі, скошаную траву, абрэзкі ад кустоў і дрэў? Ці можна гэта «дабро» выкідваць у кантэйнеры для смецця? Карэспандэнт АНТ спытаў ў Слонімскім ЖКГ.