Навiны
Пяць галоўных прынтаў сезону вясна-лета 2025
Кожны год вяснова-летні сезон расквітае безліччу фарбаў і кветкавых матываў. Але ў 2025 годзе нас чакае нешта асаблівае. Леапардавы прынт, які доўгі час утрымліваў пазіцыі фаварыта, адыходзіць на другі план, а клетка, наадварот, набывае дзёрзкі і бунтарскі характар. Мы сабралі для вас пяцёрку самых гарачых прынтаў, якія будуць кіраваць модай у сезоне весна-лета 2025.
Як нашы думкі ўплываюць на здароўе? Расказвае псіхолаг
Аказваецца, стан здароўя залежыць не толькі ад таго, колькі часу вы ўдзяляеце спорту, але і ад таго, як вы ўспрымаеце сваю фізічную падрыхтоўку. Нашы думкі матэрыяльныя — напэўна вы чулі гэтую фразу. Але што яна азначае на самой справе? Што такое сіла думкі і як яны адбіваюцца на нашым здароўі і жыцці ў цэлым, мы раскажым у нашым артыкуле.
«Вечар аперэты», «Трыгер» і «Шоўгёрл»
Спектакль «Трыгер», «Вадэвіль», «Шоўгёрл», «Асабліва небяспечны пасажыр», выстава «Велікодны падарунак», «Піліпка і Ведзьма», «200% воўк», «Карамелька і гарошынка ў Інтэрнэце», «Бэмбі. Гісторыя жыцця ў лесе», «Вечар аперэты», «Папялушка», «Чакан» — штотыднёвая афіша «Звязды».
Усходні гараскоп на наступны тыдзень
Авен. Першая палова тыдня спрыяе змене іміджу. Рэкамендуецца займацца спортам, наведваць салоны прыгажосці. Займайцеся больш сабой, сваім целам. Другая палова тыдня можа скласціся неспрыяльна для любых формаў таемнай дзейнасці. Не варта шукаць абходныя шляхі ў тых пытаннях, якія не атрымліваецца вырашыць адкрытымі метадамі.
«Бацькі гасцінцы везлі нявестачцы і сыну...»
Не так важна, дзе гэта было, не так важна, калі. Факт, што сабраліся хлопцы ў клуб; факт, што мелі яны віно, каб перад танцамі крышку выпіць, а вось закускі — ні грама! Прыйшлося збочыць у нейчы двор (іх тады не замыкалі), пастукаць у шыбу, спытаць, ці не дасць гаспадар хоць нейкі гурок?
Надвор'е: Сапраўдны холад ужо не вернецца
Гэтай вясной у нашых шыротах усталюецца па-сапраўднаму цёплае надвор’е, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Пазбаўляемся ад шкоднікаў у садзе
Пасля ўстанаўлення станоўчых тэмператур насякомыя, а менавіта яны нясуць найбольшую пагрозу дрэвам, абуджаюцца ад спячкі і адразу пачынаюць шукаць ежу. То-бок шкодзіць садовыя расліны. Зайдзіце ў сад у перыяд набракання пупышак і ўважліва агледзьце свае дрэвы. Убачылі нераскрытыя, ды яшчэ і з празрыстымі кроплямі? Пачынайце біць трывогу: гэта прыкмета з’яўлення яблычнага кветаеда — даволі небяспечнай пагрозы ўраджаю.
«Перамога будзе за намі...»
Неяк, здаецца, пад канец 90-х мінулага стагоддзя трапіў мне на вочы цікавы артыкул пра італьянскага фермера. У яго быў дойны статак на 600 галоў, які даглядалі ўсяго 13 чалавек, і сярэдні гадавы надой ад кожнай каровы — больш за дзесяць тысяч літраў.
Надвор'е: Холад са скандынавіі адпусціць, але паступова
Сакавік — месяц зменлівы. Бывае, што пачнецца анамальным цяплом, а потым засыпае снегам, на які ўжо ніхто не разлічваў. Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, з чацвярга ў нас на дварэ зноў вясна.
Чаму так важна даводзіць пачатае да канца?
Часта мы адчуваем, як незавершаныя справы пасяляюцца ў нашай галаве, утрымліваюць ўвагу і ствараюць адчуванне няскончанасці. Гэты феномен, эфект Зэйгарнік — своеасаблівы напамін мозгу аб тым, што ў нас ёсць недаатрыманае задавальненне. Гэтая напруга, ствараецца незавершанасцю і падштурхоўвае да канчатка ўсіх задач. У гэтым артыкуле мы раскажам, як эфект Зэйгарнік уплывае на нашу свядомасць і паводзіны. І што трэба зрабіць, каб павысіць сваю прадуктыўнасць.