Навiны
Лукашэнка лічыць фатальнай памылкай ігнараваць прынцып непадзельнасці бяспекі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць фатальнай памылкай ігнараваць прынцып непадзельнасці бяспекі. Пра гэта ён заявіў на III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, паведаміла БелТА.
Абноўлены пералік дамоў для будаўніцтва з дзяржпадтрымкай у Мінскай вобласці
Абноўлены пералік шматкватэрных і індывідуальных жылых дамоў, на будаўніцтва, набыццё і фінансаванне якіх у 2025 годзе выдзяляюцца льготныя крэдытныя рэсурсы па Мінскай вобласці. Адпаведная пастанова Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 22 кастрычніка 2025 года № 120 апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведаміла БелТА.
Як развіваецца айчынная аўтамабільная прамысловасць
Як адзначыў галоўны тэхнолаг ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЎТАМАЗ» Сяргей СЛАЎНІКАЎ, маштабная праграма тэхналагічнай трансфармацыі вытворчасці разлічана да 2035 года. Яе галоўная мэта — стварэнне канкурэнтаздольнай тэхнікі. Акрамя таго, укараняюцца перадавыя, у тым ліку рабатызаваныя тэхналогіі.
Мінскія дынамаўцы працягваюць дамашнюю серыю матчам з «Сочы»
Лукашэнка пазначыў прапановы Беларусі аб мірным парадку дня. У фокусе санкцыі, міграцыя, ШІ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы пазначыў ключавыя прапановы краіны па мірным парадку дня, паведаміла БелТА.
Лукашэнка: Мы не лічым сябе вінаватымі ў пагаршэнні адносін з Захадам і гатовыя працаваць разам дзеля міру
Беларусь не лічыць сябе вінаватай у пагаршэнні адносін з Захадам і гатовая разам працаваць дзеля міру. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, перадае БелТА.
У Мінпрацы вызначылі пералік прафесій для працоўных мігрантаў
У Мінпрацы вызначылі пералік прафесій для працоўных мігрантаў. Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым партале, паведаміла БелТА.
З экспертамі і QR-кодамі. Незвычайны аўтобус курсіруе па вуліцах Мінска
У сталіцы да 31 кастрычніка ў рамках акцыі па прафілактыцы ўжывання наркатычных і псіхатропных рэчываў сярод моладзі будзе курсіраваць незвычайны аўтобус, паведаміла БелТА.
Эксперт з Індыі назваў тры краіны, вакол якіх будзе пабудавана калектыўная бяспека ў свеце
Дырэктар Цэнтра стратэгічных даследаванняў і мадэлявання Аб’яднанага сэрвіснага інстытута Індыі ў Нью-Дэлі Ядаў Раджандра Сінгх на палях III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы расказаў журналістам, якія краіны могуць скласці аснову для стварэння структуры калектыўнай бяспекі ў свеце, паведаміла БелТА.
Аляксандр Шыпула — аб уласных праектах у рабоце з выбаршчыкамі
Прыёмы грамадзян, прамыя тэлефонныя лініі, сустрэчы з працоўнымі калектывамі, дыялогі з моладдзю — жыццё дэпутата заўсёды насычана стасункамі з выбаршчыкамі... Яно і не дзіўна, бо, як часта адзначаюць самі дэпутаты, чужых праблем не бывае. Такога меркавання прытрымліваецца і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўніоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыкі Аляксандр ШЫПУЛА. Ён расказаў пра галоўныя аспекты работы ў сваёй 62-й Барысаўскай гарадской акрузе.