Навiны
Прадпрыемствы сістэмы Мінпрама прымуць удзел у Міжнародным форуме-выстаўцы ў Расіі
Прадпрыемствы сістэмы Міністэрства прамысловасці Беларусі прымуць удзел у Міжнародным форуме-выстаўцы «Расійскі прамысловец — 2025», які пройдзе з 29 па 31 кастрычніка 2025 года ў Санкт-Пецярбургу ў КВЦ «Экспафорум», расказалі ў ведамстве.
Мінчане набылі на сельскагаспадарчых кірмашах звыш паўтары тысячы тон прадукцыі
Як паведаміла начальнік Галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Алена Нагорная, па стане на 27 кастрычніка ў сталіцы прайшло ўжо 130 кірмашоў з нарастаючым вынікам.
Кіраўнік Мінэканомікі ФРГ прызнала страту Германіяй канкурэнтаздольнасці
Міністр эканомікі Германіі Кацярына Райхэ заявіла, што ФРГ перажывае эканамічны спад і цяпер з’яўляецца неканкурэнтаздольнай. Пра гэта паведамляе ТАСС.
Патрэбен дыялог, а не канфрантацыя
Аб чым гаварылі на канферэнцыі па еўразійскай бяспецы яе ўдзельнікі
Мінскі метрапалітэн будзе складацца з чатырох ліній
На падставе генеральнага плана беларускай сталіцы распрацавана «Комплексная транспартная схема г. Мінска», часткай якой з’яўляецца «Схема развіцця Мінскага метрапалітэна». Па ўказаным плане Мінскі метрапалітэн у будучыні будзе складацца з чатырох ліній. Пра гэта паведаміў Мінскі метрапалітэн.
МЗС Ірана: прынцыпы міжнароднага права знаходзяцца пад пагрозай
Міжнароднае права і яго прынцыпы цяпер знаходзяцца пад пагрозай. Такі пункт гледжання выказаў намеснік міністра замежных спраў Ірана Саід Хацібзадэ, выступаючы на III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, паведаміла БелТА.
ДПК: пра заўважаны каля граніцы беспілотнік лепш за ўсё паведаміць у міліцыю
Пра заўважаны ў паветры беспілотны лятальны апарат не лішнім будзе паведаміць у міліцыю, сказаў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення папярэдняга расследавання і прававога забеспячэння аператыўнай дзейнасці Дзяржпагранкамітэта Мікалай Барэйка на прэс-канферэнцыі «Аб пытаннях узмацнення аховы паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь і выкарыстання беспілотных лятальных апаратаў у рамках заканадаўства», паведаміла БелТА.
«Белавія» пашырае праграму чартараў у Егіпет з рэгіёнаў
Авіякампанія «Белавія» запусціць прамыя чартарныя рэйсы з беларускіх рэгіёнаў на папулярны егіпецкі курорт Шарм-эль-Шэйх, паведаміла «Минск-Новости».
Праз БУТБ рэалізаваны рэкордны аб’ём газасілікатных блокаў беларускай вытворчасці на ўнутраным рынку
За дзве гандлёвыя сесіі заключана 31 біржавая здзелка агульным аб’ёмам амаль 63 тысячы «кубоў» на суму 7 мільёнаў рублёў — на дадзены момант рэкорд для гэтай групы тавараў, паведамілі ў прэс-службе Беларускай універсальнай таварнай біржы.
Брытанцу раздрукавалі твар на 3D-прынтары пасля сур’ёзнай траўмы ў аварыі
Брытанцу Дэйву Рычардсу, які атрымаў сур’ёзныя траўмы пасля таго, як яго збіў п’яны кіроўца-ліхач, устанавілі пратэз, што імітуе твар, выраблены на 3D-прынтары. Пра гэта паведаміла БелТА.