Навiны
Законапраект па пытаннях дарожнай дзейнасці прыняты дэпутатамі ў першым чытанні
Праект закона «Аб змяненні законаў», якім уносяцца змяненні ў закон «Аб аўтамабільных дарогах і дарожнай дзейнасці» і Кодэкс аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, прыняты дэпутатамі ў першым чытанні, паведамляе БелТА.
19 кастрычніка назавуць імя пераможцы V Рэспубліканскага конкурсу прыгажосці сярод шматдзетных жанчын «Краса Беларусі — 2025»
Але каму б з 15 прэтэндэнтак не дасталася гэтае званне, ужо сёння відавочна: усе яны — сапраўднае ўпрыгожванне і велізарнае багацце нашай краіны.
Узнагароду атрымала ўзбекская перакладчыца
У пісьменніцкіх арганізацый Беларусі і Узбекістана склаліся даволі трывалыя адносіны. Існуе Пагадненне аб сумеснай дзейнасці, якое было падпісана старшынямі творчых арганізацый у Ташкенце.
Школьніца ў Мінскім раёне аддала ашуканцам усе сямейныя зберажэнні на кватэру
У Мінскім раёне ашуканцы выкралі ў сям’і ўсе зберажэнні, падмануўшы 15-гадовую школьніцу. Сума склала 44 тысячы долараў і 9 тысяч еўра, якія сям’я гадамі адкладала на набыццё жылля. Аб гэтым паведамляе «Мінская Праўда».
Археолагі ў Мексіцы выявілі ўнікальныя 500-гадовыя артэфакты зніклага народа
У Мексіцы навукоўцы-спелеолагі праводзілі даследаванне пячоры Тлайокок у штаце Герэра і выявілі каштоўныя артэфакты дакалумбавай эпохі. Аб гэтым паведамляе БелТА.
МТЗ разглядае магчымасць прымянення штучнага інтэлекту для патрэб вытворчасці
Мінскі трактарны завод разглядае магчымасць прымянення штучнага інтэлекту для патрэб вытворчасці. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Што змяняецца з 1 студзеня 2026 года ў рабоце ІП «на маркетплэйсах»?
У Міністэрстве эканомікі растлумачылі, што ў адпаведнасці з заканадаўствам фізічныя асобы, зарэгістраваныя ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў да 1 кастрычніка 2024 года, маюць права па 31 снежня 2025-га ажыццяўляць віды дзейнасці, не ўключаныя ў пералік, вызначаны пастановай Савета Міністраў.
Пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры ААН заклікала не палітызаваць барацьбу са злачынствамі супраць чалавечнасці
Беларусь заклікае не палітызаваць барацьбу са злачынствамі супраць чалавечнасці. З такой заявай выступіла Пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый на пасяджэнні камітэта Генеральнай Асамблеі ААН па прававых пытаннях, прысвечаным барацьбе са злачынствамі супраць чалавечнасці, паведамляе БелТА.
Беларусь і Узбекістан абмеркавалі прыярытэты супрацоўніцтва ў машынабудаванні
Беларусь і Узбекістан абмеркавалі прыярытэты супрацоўніцтва ў машынабудаванні. Размова аб гэтым ішла на перагаворах міністра прамысловасці Беларусі Андрэя Кузняцова з дэлегацыяй Рэспублікі Узбекістан на чале з першым намеснікам міністра эканомікі і фінансаў Ілхомам Наркулавым, паведамляе БелТА.
Краіны «пяцёркі» разглядаюць Эміраты як хаб для гандлю ў рэгіёне
Адным з галоўных гандлёвых партнёраў ЕАЭС сярод краін Персідскага заліва з’яўляюцца Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, адзначылі ў Еўразійскай эканамічнай камісіі і нагадалі, што пагадненне аб эканамічным партнёрстве паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і ААЭ, з другога боку, было падпісана на палях пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Мінску 27 чэрвеня гэтага года.