Top.Mail.Ru

Навiны

Кантраляваць аплату парковак у Мінску будуць мабільныя комплексы і камеры з функцыяй аналітыкі
312

Кантраляваць аплату парковак у Мінску будуць мабільныя комплексы і камеры з функцыяй аналітыкі

Фіксаваць аплату або неаплату на паркоўках будуць спецыяльна абсталяваныя транспартныя сродкі. Інфармацыя будзе паступаць у праграмны комплекс parkouka.by. Там, дзе гэта тэхнічна немагчыма зрабіць, падключацца спецыялісты па рабоце з кліентамі, узброеныя планшэтамі. На ветравым шкле яны будуць замацоўваць жоўтыя бланкі паведамленняў аб неабходнасці аплаты. У выпадку неаплаты ўладальнікам аўто будуць выстаўляцца прэтэнзіі.

У МУС гатовыя да любых выклікаў і пагроз
272

У МУС гатовыя да любых выклікаў і пагроз

На аператыўнай нарадзе міністр унутраных спраў Іван Кубракоў засяродзіў увагу на неабходнасці неадкладнага абмену інфармацыяй паміж падраздзяленнямі сілавога блока, у тым ліку ўнутры калектываў, і ўдасканалення службовай дзейнасці спецпадраздзяленняў, іх тэхнічнага абсталявання, а таксама развіцця сістэм відэаназірання ў населеных пунктах.

ФПБ: каля 85 % калектыўных дагавораў змяшчаюць нормы па падтрымцы работнікаў з сямейнымі абавязкамі
267

ФПБ: каля 85 % калектыўных дагавораў змяшчаюць нормы па падтрымцы работнікаў з сямейнымі абавязкамі

Гарантыі занятасці, матэрыяльная падтрымка, дапамога ў адпачынку, аздараўленні і многае іншае — і гэта толькі частка тых бонусаў для работнікаў-бацькоў, якія замацоўваюцца ў калектыўных дагаворах па ініцыятыве прафсаюзаў.

Выстава, дзе можна купіць канструктар «жывога» дома
306

Выстава, дзе можна купіць канструктар «жывога» дома

Начальнік упраўлення вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Мінлясгаса Андрэй МАЦКЕВІЧ нагадаў, што ў перыяд з 15 па 18 кастрычніка на пляцоўцы Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра пройдзе XXI Міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш «Лесдрэўтэх». У рамках выставы будуць працаваць некалькі лакацый. Адна з іх — пляцоўка «Беларускі падворак», які размесціцца на вуліцы. На ёй лясгасы прадставяць прадукцыю драўлянага домабудавання — домакамплекты, лазні, альтанкі. Гасцям пакажуць новы тыпавы праект садовай хаткі, вырабленай па тэхналогіі сухога бруса.

ДПК: уезду ў Еўрасаюз чакаюць больш за 5,9 тыс. грузавікоў
253

ДПК: уезду ў Еўрасаюз чакаюць больш за 5,9 тыс. грузавікоў

Больш за 5,9 тыс. грузавікоў фіксуецца перад еўрапейскімі пунктамі пропуску. Аб гэтым паведамляе БелТА.

Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын уручыў дзяржузнагароды

Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын уручыў дзяржузнагароды

У Дзень маці ў Палацы Рэспублікі было асабліва шматлюдна. Тут адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод. Адпаведныя распараджэнні і ўказы падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. У спісе ўзнагароджаных — больш за 50 чалавек з усіх рэгіёнаў краіны. Павіншаваў іх і ўручыў узнагароды Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.

Экспарт тавараў і паслуг Беларусі ў студзені—жніўні вырас да $32,8 млрд

Экспарт тавараў і паслуг Беларусі ў студзені—жніўні вырас да $32,8 млрд

Экспарт тавараў і паслуг Беларусі ў студзені — жніўні 2025 года дасягнуў $32,8 млрд, перавысіўшы паказчык аналагічнага перыяду мінулага года на $300 млн, паведамляе БелТА.

МУС будзе заахвочваць шматдзетныя сем’і супрацоўнікаў
213

МУС будзе заахвочваць шматдзетныя сем’і супрацоўнікаў

У Міністэрстве ўнутраных спраў самая пільная ўвага ўдзяляецца пытанням праходжання службы і сацыяльна-прававога забеспячэння супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войскаў.

«Мы кіруемся толькі нацыянальнымі інтарэсамі»
275

«Мы кіруемся толькі нацыянальнымі інтарэсамі»

Старшыня КДБ Іван Тэртэль па выніках нарады расказаў журналістам, якія пытанні вынесены на парадак дня беларуска-амерыканскага дыялогу. «Я хацеў бы падкрэсліць, што некаторыя аспекты ў перагаворным працэсе (так прынята) да пары да часу павінны заставацца закрытымі, каб бакі знайшлі кансенсус па спрэчных пытаннях, прыйшлі да адзінага меркавання. Я не адкрыю вялікага сакрэту, калі скажу, што з амерыканскім бокам ідзе сур’ёзнае абмеркаванне пытанняў на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. Нашы амерыканскія партнёры прызнаюць, што мы, знаходзячыся ў гэтым рэгіёне, і наш кіраўнік дзяржавы, ведаючы абстаноўку, можам уносіць сур’ёзны ўклад у стабілізацыю сітуацыі», — удакладніў ён. 

У Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча з выхаванцамі прыёмных сем’яў

У Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча з выхаванцамі прыёмных сем’яў

У Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча з выхаванцамі прыёмных сем’яў — студэнтамі першых курсаў ВНУ і іх бацькамі-выхавальнікамі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю