Навiны
Маштабная забастоўка паралізавала работу на Кіпры
На Кіпры прайшла агульнанацыянальная трохгадзінная забастоўка, якая закранула 15 тыс. авіяпасажыраў і работу дзяржаўных службаў, паведамляе БелТА.
Стварэнне сумесных вытворчасцяў у прамысловасці і АПК. Беларусь і Егіпет канкрэтызавалі эканамічныя праекты
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Яўген Сабалеўскі 3 верасня сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Егіпта па справах Еўропы Ваілем Хамедам, паведамляе БелТА.
Як пазбегнуць гіпертэнзіі і што рабіць, калі лекі не дапамагаюць?
Павышаны ціск — частая прычына звароту да ўрача. Аднак за кароткі час прыёму доктар не заўсёды паспявае расказаць, як жыць з артэрыяльнай гіпертэнзіяй і якія асаблівасці ёсць у гэтай хваробы. Напрыклад, на яе пачатковым этапе, усяго толькі змяніўшы лад жыцця, можна цалкам пазбегнуць праблем з ціскам. Што для гэтага трэба рабіць, чаму тут так важныя фізічныя нагрузкі і якія з іх не падыходзяць, а таксама як быць, калі прызначаныя лекі не дапамагаюць, разбіраемся з загадчыкам раённага кардыялагічнага цэнтра 6-й Цэнтральнай раённай клінічнай паліклінікі Мінска Таццянай КУЗЬМІЧ.
Прастор для вучобы і развіцця
Хутка на Зялёнай вуліцы Фаніпаля празвініць першы званок — 1 верасня ў новы будынак cярэдняй школы № 2 упершыню пойдуць вучыцца дзеці. Пра чаканні бацькоў і педагогаў, а таксама гатоўнасць установы да новага навучальнага года карэспандэнты «Звязды» даведаліся непасрэдна на месцы.
Праваахоўнікі затрымалі прадаўца і пакупніка наркотыкаў у Асіповічах
У Асіповічах праваахоўнікі затрымалі прадаўца і пакупніка наркотыкаў. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе МУС.
Веласіпед як лекі. Чаму ўрачы рэкамендуюць круціць педалі
Рэгулярныя велапрагулкі — выдатны спосаб не толькі прыемна правесці час, але і ўмацаваць арганізм. Чым карысная язда на веласіпедзе і як прыступіць да трэніровак, расказала загадчыца Мінскага гарадскога цэнтра здароўя Сняжана Каўрыга, паведамляе «Минск-Новости».
Беларусь наведвае дэлегацыя інданезійскіх парламентарыяў
Гэта працяг стратэгічнага дыялогу паміж краінамі, які атрымаў дынамічнае развіццё дзякуючы візіту Прэзідэнта Інданезіі ў Мінск у ліпені і візіту міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова ў Інданезію ў пачатку жніўня. Заканадаўчыя органы таксама адыгрываюць важную ролю ў працэсе ўсебаковага ўмацавання міждзяржаўных адносін. Пацвярджэнне гэтаму — сумеснае пасяджэнне рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентам Рэспублікі Інданезія і групы двухбаковага супрацоўніцтва Савета народных прадстаўнікоў Рэспублікі Інданезія з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь, якое адбылося ў Палаце прадстаўнікоў.