Навiны
Лукашэнка напярэдадні Дня народнага адзінства памілаваў 25 чалавек
Напярэдадні Дня народнага адзінства Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб памілаванні 25 чалавек, асуджаных у тым ліку за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 16 верасня, паведамілі у прэс-службе беларускага лідэра.
Сергяенка: Не будзь падзей 17 верасня 1939 года, Беларусь заставалася б разарванай, сем’і — падзеленымі
Не будзь падзей 17 верасня 1939 года, Беларусь і дагэтуль заставалася б разарванай, сем’і — падзеленымі, а беларусы — забылі родную мову, веру і традыцыі. Пра гэта заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сергяенка на ўрачыстым сходзе да Дня народнага адзінства, які праходзіць у Авальнай зале, паведамляе БелТА.
Рэспубліканская дыктоўка «Дзень народнага адзінства» пройдзе ў Беларусі 16 верасня
Рэспубліканская дыктоўка «Дзень народнага адзінства» пройдзе ў Беларусі 16 верасня. Пра гэта БелТА паведаміў намеснік начальніка Рэспубліканскага моладзевага цэнтра Moladz.by Аляксандр Елісееў.
Прафсаюзы па ўсёй краіне праводзяць маштабныя мерапрыемствы да Дня народнага адзінства
Сустрэчы з працоўнымі калектывамі, моладдзю, ветэранамі ў фармаце круглых сталоў, дыялогавых пляцовак, тэматычных інтэлектуальных гульняў і квізаў — мерапрыемствы стартавалі яшчэ ў пачатку верасня. Акрамя таго, прафсаюзы ладзяць маштабныя форумы і акцыі, велапрабегі, арганізоўваюць тэматычныя патрыятычныя экскурсійныя і канцэртныя праграмы, конкурсы.
Бялынічы наведаў марафон «17 граняў адзінства»
Удзельнікамі патрыятычнай акцыі сталі прадстаўнікі грамадскай арганізацыі «Белая Русь» з Магілёва, Бялыніцкага, Быхаўскага і Клічаўскага раёнаў.
Падчас рэспубліканскай інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Беларусь адзіная» ў Магілёве абмеркавалі тэму будучага
Размова на роўных.
Мінск прымае рэспубліканскую інфармацыйна-асветніцкую акцыю «Беларусь адзіная»
Блогеры i актыўныя медыяперсоны ўзялi ўдзел у высадцы дрэў на тэрыторыi будучага Парку народнага адзiнства
18 красавіка на пляцоўцы будучага Парку народнага адзiнства папулярныя блогеры i актыўныя лiдары меркаванняў узялi ўдзел у працоўнай акцыi на карысць добраўпарадкавання сталiцы. Карэспандэнт «Звязды» далучылася да мерапрыемства i даведалася падрабязнасцi.
Аляксандр Лукашэнка: «Мы нацыяналістычныя людзі ў плане любові да сваёй Радзімы»
Уся краіна выйшла на рэспубліканскі суботнік. А разам з ёй і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы працаваў на пляцоўцы, якая пастаянна знаходзіцца ў полі яго зроку — на будаўніцтве Нацянальнага гістарычнага музея і Парка народнага адзінства. Новы комплекс упрыгожыць патрыятычны ансамбль сталіцы, побач з ім, як вядома размешчаны Палац Незалежнасці, Вярхоўны суд і плошча Дзяржаўнага сцяга.
На інструменце, які аб’ехаў з удзельнікамі рэспубліканскай акцыі ўсю краіну, цяпер будуць іграць маладыя таленты
Шматлюдна, урачыста і творча, можна сказаць, адсвяткавалі новае месца прапіскі аднаго з двух раяляў, якія «вандравалі» і былі часткай галоўных канцэртаў «Час выбраў нас» на «Марафоне адзінства». Інструмент у падарунак ад Федэрацыі прафсаюзаў атрымаў Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі. Перадача адбылася ў Вялікай зале навучальнай установы з удзелам высокіх гасцей, выкладчыкаў і студэнтаў.