Навiны
З 1 верасня ўступаюць у сілу новаўвядзенні, унесеныя ў Кодэкс аб адукацыі
Прафсаюзы па ўсёй краіне віншуюць школьнікаў
Прафсаюзныя арганізацыі ў рамках пастаяннай дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы — дзецям» прымаюць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы дзяцей да школы. Гэта падтрымка ўсебаковая.
Першы раз у першы клас. Маленькім мінчанам уручылі падарункі да Дня ведаў
Свята «Дзень першакласніка» прайшло ў кінатэатры «Беларусь» 27 жніўня, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».
Акцэнты Мінскага гарадскога адукацыйнага форуму педагагічных работнікаў
Падчас форуму «Сталічная адукацыя: час канструктыўнага ўзаемадзеяння і развіцця» прааналізавана работа сістэмы адукацыі Мінска за мінулы навучальны год, вызначаны прыярытэтныя кірункі ўдасканалення адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі, а таксама агучаны задачы на новы вучэбны перыяд.
Бясплатнае харчаванне будуць атрымліваць 65 % школьнікаў Беларусі
Бясплатнае харчаванне атрымаюць больш за 65 % беларускіх школьнікаў. Пра гэта расказала журналістам 26 жніўня начальнік аддзела арганізацыі харчавання Акадэміі адукацыі Міністэрства адукацыі Люцыя Міхальчук, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Ад драўляных ячэек да біяметрыі: як арганізуюць захоўванне тэлефонаў школьнікаў падчас вучобы
На падыходзе новы навучальны год і новае правіла — поўная забарона мабільных тэлефонаў для школьнікаў падчас навучальнага працэсу. Як уладкаваная бяспека захоўвання асабістых рэчаў, разбіралася агенцтва «Мінск-Навіны».
Мінадукацыі падрыхтавала памятку па выкарыстанні мабільных прылад у школах
Памятку па выкарыстанні мабільных прылад ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі падрыхтавала Міністэрства адукацыі. Пра гэта паведамляе БелТА.
У сталічных школах будуць рыхтаваць будучых урачоў і медсясцёр
З верасня, у 2025/2026 навучальным годзе, у школах і гімназіях сталіцы адкрыюць 16 класаў медыцынскага профілю. Пра гэта паведаміў журналістам 22 жніўня намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі, паведамляе «Минск-Новости».
Унікальныя кампетэнцыі і магутны навуковы патэнцыял
Педагагічная супольнасць гатова ўзаемадзейнічаць з заканадаўцамі ў адукацыйнай плоскасці.