Навiны
Беларусы абараняюць сваё: дэлегат УНС аб ролі арміі ў сваім жыцці і стаўленні беларусаў да роднай зямлі
У Беларусі абараняюць сваё, а армія мае абарончы характар. Такім меркаваннем падзяліўся дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу — намеснік камандзіра па ідэалагічнай рабоце 48-га асобнага батальёна радыёэлектроннай барацьбы Дзмітрый Бялецкі, паведамляе БелТА.
З якімі чаканнямі дэлегаты паўднёва-ўсходняга рэгіёна адправіліся на УНС
Два дні насычанай працы, абмеркаванне найважнейшых пытанняў развіцця сацыяльна-эканамічнай сферы, прыняцце лёсавызначальных рашэнняў для краіны... У прадчуванні найважнейшай палітычнай падзеі ў жыцці кожнага беларуса незалежна ад узросту, прафесіі, месца жыхарства, дэлегаты Гомельшчыны адправіліся ў сталіцу нашай рэспублікі, каб прыняць удзел у пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу.
Як Гродзеншчына праводзіла дэлегатаў УНС
Сёння ў Мінску стартуе адна з самых важнейшых падзей для нашай краіны. УНС збярэ дэлегатаў з усёй Беларусі! Уласныя карэспандэнты газеты «Звязда» праводзілі аўтобусы ў Мінск і пагутарылі з дэлегатамі. Расказваем, з якім настроем адправіліся ў шлях прадстаўнікі Гродзеншчыны.
Дэлегацыя Віцебскай вобласці адправілася ў Мінск на другое пасяджэнне сёмага УНС
Агульны настрой прыўзняты і дзелавы, усе 118 дэлегатаў і 65 запрошаных асоб маюць на мэце ўважлівае праслухоўванне паслання да беларускага народа і парламента Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Упэўнены, што яно стане кіраўніцтвам да дзеяння. Не менш адказная місія — зацвярджэнне праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026 — 2030 гады.
Дэлегатамі УНС ад Федэрацыі прафсаюзаў выбраныя Дзмітрый Крутой і Раман Галоўчанка
XI пазачарговы з’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прайшоў ў Мінску. Удзел у ім узялі каля 500 чалавек — прафсаюзныя лідары і актыў, сацыяльныя партнёры — прадстаўнікі ўрада і наймальнікі, а таксама замежныя госці з дзесяці краін. Галоўная тэма сустрэчы такога шырокага прадстаўніцтва — абмеркаванне праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку.
Настрой у дэлегатаў УНС — засяроджаны і канструктыўны
У гэтым мы пераканаліся, пагаварыўшы з дэлегатамі, якія прадстаўляюць розныя рэгіёны і сферы дзейнасці.
Віцэ-прэзідэнт РАН заклікаў асцярожна ставіцца да экстрэмальных практык індыйскіх ёгаў
Завучванне вершаў, вывучэнне замежных моў і пісьмо левай рукой (для праўшы) з'яўляюцца натуральнымі тэхнікамі развіцця разумовай, мазгавой дзейнасці, расказаў ТАСС віцэ-прэзідэнт Расійскай акадэміі навук, дырэктар ФДБНУ «Расійскі цэнтр неўралогіі і нейранавук» акадэмік Міхаіл Пірадаў.
Парламенцкая дэлегацыя Кеніі знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі
Парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Кенія на чале са спікерам Сената Амазонам Джэфа Кінгі знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі, паведаміла БелТА.
Парламенцкая дэлегацыя Кеніі прыбыла ў Беларусь з афіцыйным візітам
ЖКГ да галалёду і снегападаў гатова
У зімовы перыяд асноўная задача прадпрыемстваў ЖКГ — забяспечыць бяспеку на прыдамавых тэрыторыях. У першую чаргу вычышчаюцца ганкі, падыходы да пад’ездаў, асноўныя пешаходныя сувязі, дваровыя праезды і дарожныя лесвіцы, каб людзі маглі дайсці да машыны, кантэйнернай пляцоўкі, прыпыначнага пункта. Для выканання работ па ачыстцы тэрыторыі ад снегу і правядзення супрацьгалалёдных мерапрыемстваў на прыдамавых тэрыторыях і жыллёва-эксплуатацыйных участках маецца ўвесь неабходны інвентар.