Навiны
Удзельнікі праекта «Цягнік Памяці» наведваюць Віцебск
«Цягнік Памяці» прывёз удзельнікаў культурна-адукацыйнага праекта ў Віцебск, перадае БелТА.
Чым прываблівае турыстаў Мядзельскі раён?
Унікальная прыродная скарбніца Беларусі, месца прыцягнення сотняў тысяч турыстаў, дзівосны маляўнічы край з унікальнымі ландшафтамі, багаццем азёр і мінеральных крыніц, першароднымі лясамі і найчысцейшым гаючым паветрам — гэта ўсё аб паўночным рэгіёне Міншчыны — Мядзельскім, які па праве называюць азёрным краем. Менавіта азёры, асабліва найбуйнейшае возера краіны Нарач, надаюць рэгіёну непаўторны каларыт, які нязменна прыцягвае тысячы турыстаў.
У Магілёве сустрэлі ўдзельнікаў сумеснага беларуска-расійскага культурна-асветнага праекта «Цягнік Памяці»
Цягнік прыбыў на станцыю «Магілёў» пад гукі духавога аркестра і прывітальныя воклічы сустракаючых. Прыйшло шмат моладзі, прысутнічалі малалетнія вязні фашысцкіх канцлагераў, прадстаўнікі абласной улады, дэпутаты. Удзельнікаў праекта сустракалі як доўгачаканых гасцей — з усмешкамі, букетамі кветак.
У Мінску прыступілі да прадаўжэння Зеленалужскай лініі метро
Тунэлепраходчы механізаваны комплекс «Алеся» запусцілі 25 чэрвеня для прадаўжэння Зеленалужскай лініі метро ад плошчы Бангалор да станцыі «Юбілейная плошча».
У санаторыях Мінскай вобласці ў 2024 годзе адпачылі каля 81 тыс. замежных гасцей з 57 краін
У санаторыях Мінскай вобласці ў 2024 годзе адпачылі каля 81 тыс. замежных гасцей з 57 краін. Пра гэта паведаміла начальнік прадстаўніцтва Мінскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Ірына Яўсеева, паведамляе БелТА.
Паштальён са Слаўгарада Святлана Шэдава адзначана на рэспубліканскім узроўні
На абслугоўванні паштальёна мотадастаўкі Слаўгарадскага ўчастка паштовай сувязі Святланы Шэдавай 17 населеных пунктаў і дзве гарадскія вуліцы ў райцэнтры.
«Тата, мама, я — спартыўная сям’я»: другое нараджэнне конкурсу адбылося ў Мазыры
На Брэстчыне паспяхова вядуцца работы па ўводзе ў эксплуатацыю меліяраваных зямель
Сёлета ў Брэсцкай вобласці плануецца ўвесці 18,5 тысячы гектараў зямлі пасля рэканструкцыі меліярацыйных сістэм. Работа ідзе ў адпаведнасці з планам. Праводзяцца рэканструкцыя і рамонт збудаванняў, ачыстка каналаў ад заілення і драўняна-хмызняковай расліннасці. Толькі ў перыяд са студзеня да красавіка ўведзена ў эксплуатацыю больш за 4 тысячы гектараў меліяраваных зямель.
Конкурс патрыятычных вершаў сярод медработнікаў арганізавалі ў Магілёўскай вобласці
У Магілёўскай вобласці сярод медыцынскіх работнікаў праходзіць конкурс патрыятычных вершаў «Памятаем! Ганарымся!». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.