Top.Mail.Ru

Навiны

Кніга — лепшая кампанія для добрага адпачынку

Кніга — лепшая кампанія для добрага адпачынку

У сучасным свеце за нашу ўвагу змагаюцца многія, але ж, калі ёсць магчымасць паставіць на паўзу вірлівае жыццё і ўзяць у рукі кнігу... Да ўвагі — падборка кніжных навінак Выдавецкага дома «Звязда». 

«Па лязе брытвы». Як выбралі прэзідэнта Польшчы і што шакіравала лагер Туска?

«Па лязе брытвы». Як выбралі прэзідэнта Польшчы і што шакіравала лагер Туска?

У Польшчы 1 чэрвеня адбыўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў. У фінальнай сутычцы сышліся прадстаўнікі двух варагуючых палітычных лагераў — Рафал Тшаскоўскі («Грамадзянская кааліцыя») і Караль Наўроцкі («Права і справядлівасць»). Абодва палітыкі ў першым туры, які прайшоў 18 мая, набралі амаль роўную колькасць галасоў — розніца менш за 1%. Пра гэта паведамляе БелТА.


У Беларусі травы першага ўкосу скошаны больш чым на 23% плошчаў
705

У Беларусі травы першага ўкосу скошаны больш чым на 23% плошчаў

Аграрыі рэспублікі выканалі першы ўкос траў на 23,5% ад запланаванага, работы праведзены на плошчы 324,9 тыс. га. Як у краіне рухаецца нарыхтоўка травяных кармоў, пацікавілася ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БелТА.


Пасол: Беларусь і Турцыя ўзаемна патрэбны адзін аднаму
341

Пасол: Беларусь і Турцыя ўзаемна патрэбны адзін аднаму

Беларусь і Турцыя ўзаемна патрэбны адзін аднаму. Аб гэтым заявіў пасол Беларусі ў Турцыі Анатоль Глаз, паведамляе БелТА.


Чэрвень у Беларусі аб’яўлены месяцам гісторыка-культурнага турызму

Чэрвень у Беларусі аб’яўлены месяцам гісторыка-культурнага турызму

У 2025 годзе кожны месяц прысвечаны аднаму з відаў турызму.
Інтэрактывы, квэсты, спорт і музыка. Фестываль «Вытокi» пройдзе ў Паставах 5-7 чэрвеня
256

Інтэрактывы, квэсты, спорт і музыка. Фестываль «Вытокi» пройдзе ў Паставах 5-7 чэрвеня

Спартыўна-культурны фестываль «Вытокi» пройдзе з 5 па 7 чэрвеня ў Паставах, паведамілі БелТА ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі.

Рыма Ханінава: Агульнымі намаганнямі мы здолеем паспрыяць збліжэнню нашых літаратур

Рыма Ханінава: Агульнымі намаганнямі мы здолеем паспрыяць збліжэнню нашых літаратур

З Рымай Ханінавай, паэтэсай, празаікам, літаратуразнаўцам з Элісты (Расійская Федэрацыя) добра знаёмы чытач газеты «Літаратура і мастацтва». Дачка беларускага партызана Мішы Чорнага, калмыцкага паэта Міхаіла Хонінава, які за ўдзел у партызанскім руху адзначаны ордэнам Чырвонага Сцяга, кнігі якога выходзілі і на беларускай мове, Рыма Міхайлаўна робіць неверагодна шмат для захавання гістарычнай памяці пра ваеннае ліхалецце. А нядаўна Ханінаву прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. 

Будучыня, заснаваная на традыцыях

Будучыня, заснаваная на традыцыях

Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры» запрашае на выстаўку «Высокае неба». Праект знаёміць з работамі выкладчыкаў і студэнтаў кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. У экспазіцыі прадстаўлены творы, выкананыя ў розных відах і тэхніках, якія адлюстроўваюць каштоўнасныя арыенціры грамадства.

Беларускія барцы заваявалі сем медалёў на турніры ва Узбекістане

Беларускія барцы заваявалі сем медалёў на турніры ва Узбекістане

Беларускія барцы грэка-рымскага стылю заваявалі сем медалёў на міжнародным турніры ва Узбекістане, паведамілі ў Міністэрстве спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю