Навiны
Беларуска-індыйскае супрацоўніцтва абмеркавалі ў Гродне
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Ашок Кумар наведаў з рабочым візітам Гродзенскую вобласць. Яго мэта — умацаваць сувязі паміж рэгіёнам і Індыяй. Гэта датычыцца не толькі развіцця эканамічных адносін, але і пашырэння супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы.
Нацыянальны аператар электразарадных станцый абнавіў праграму для ўладальнікаў электрамабіляў
Нацыянальны аператар электразарадных станцый абнавіў мабільны дадатак Malanka New для ўладальнікаў электрамабіляў, паведамілі БелТА ў прэс-службе «Беларуснафты».
Прафсаюзныя прававыя прыёмы 25 верасня аднаўляюць сваю работу пасля летняга перапынку
Па традыцыі ў апошні чацвер месяца прафсаюзныя юрысты непасрэдна ў рэгіёнах — у арганізацыях і на прадпрыемствах — акажуць грамадзянам кваліфікаваную юрыдычную дапамогу па пытаннях, звязаных з працоўнымі адносінамі. Час і месца выязнога прававога прыёму можна даведацца на афіцыйным інтэрнэт-партале ФПБ.
Пасол Беларусі: сумесныя з Расіяй праекты ў высокай ступені гатоўнасці, магчымы наступны этап
Праекты ў галіне імпартазамяшчэння, якія рэалізуюцца сумесна з Расіяй, знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці, і бакі ў далейшым абмяркуюць фармат наступнага этапу супрацоўніцтва ў дадзеным кірунку. Пра гэта заявіў журналістам пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік, паведамляе БелТА.
Каранкевіч: вопыт будаўніцтва і эксплуатацыі БелАЭС запатрабаваны за мяжой у праектах «Расатама»
Вопыт будаўніцтва і эксплуатацыі Беларускай АЭС запатрабаваны за мяжой у праектах расійскай дзяржкарпарацыі «Расатам». Пра гэта заявіў журналістам віцэ-прэм’ер Віктар Каранкевіч, перадае БелТА.
У БДТУ абмеркавалі неабходнасць мэтавага набору на факультэце прынттэхналогій і медыякамунікацый
Прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, а таксама выдавецка-паліграфічнай сферы сустрэліся са студэнтамі-першакурснікамі факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта — ён быў і застаецца першым і адзіным у краіне факультэтам, які комплексна рыхтуе кадры для выдавецка-паліграфічнай сферы.
Эксперт: Беларусь дэманструе прыклад сістэмнага падыходу да харчовай бяспекі
Пра гэта карэспандэнту zviazda.by заявіла член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа» Ала Смаляк.
ФПБ узмацняе меры па прафілактыцы вытворчага траўматызму на працоўных месцах
Пра гэта сёння ішла размова на пасяджэнні прэзідыума Савета ФПБ. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена тлумачальнай рабоце непасрэдна ў працоўных калектывах.
Юрый Назараў праінспектаваў, як ідзе мадэрнізацыя малочнатаварнага комплексу «Ляскавічы»
У аўторак Аляксандр Лукашэнка прымаў з дакладам аб рабоце аграпрамысловага комплексу, праектах, якія рэалізуюцца ў Шклове і на Прыпяці, кіраўніка спраў Прэзідэнта Беларусі Юрыя Назарава. Кіраўнік дзяржавы ў тым ліку быў праінфармаваны аб ходзе будаўнічых работ малочнатаварнага комплексу гаспадаркі «Агра-Ляскавічы», будаўніцтве і вытворчасці ЛВЛ-бруса. Наш карэспандэнт даведалася аб ходзе спраў на Петрыкаўшчыне, дзе працягваецца ўзвядзенне малочна-даільнага блоку і кароўнікаў для ўтрымання дойнага статку з укараненнем новых будаўнічых тэхналогіі.
Дзеля дабрабыту людзей і ўстойлівага развіцця краіны
Эксперты — аб задачах, пастаўленых кіраўніком дзяржавы перад урадам.