Навiны
У Беларусі скарэкціраваны падыходы да парадку разліку даўгавой нагрузкі грамадзян
У Беларусі ўдасканальваюцца падыходы да парадку разліку паказчыка даўгавой нагрузкі грамадзян. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 29 ліпеня 2025 года № 214, якая ўступае ў сілу з 22 лістапада 2025 года, паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.
18 — 24 жніўня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў працуюць у выбарчых акругах
Парламентарыі ажыццявяць асабістыя прыёмы грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, правядуць інфармацыйныя сустрэчы ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства. Тэма сустрэч — «Адукацыя і навука — рухаючая сіла грамадства і дзяржавы».
Еўфрасінні Полацкай прысвечана выстаўка ў Баранавічах
Спецатрад «ЗУБР» паспяхова прайшоў пераатэстацыю па стандартах ААН па пошуку і выратаванні
Ва Універсітэце МНС 15 жніўня ўручылі сертыфікат, які пацвярджае паспяховае праходжанне пераатэстацыі Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння па стандартах Міжнароднай кансультатыўнай групы ААН па пытаннях пошуку і выратавання (ІНСАРАГ). Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МНС.
У Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася фотавыстаўка, прысвечаная 80-годдзю заканчэння Вайны супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам
У экспазіцыю «Памятаючы аб мінулым, ствараць будучыню» ўвайшлі ўнікальныя фатаграфіі. Арганізатарам выступіла Мінскае бюро інфармацыйнага агенцтва «Сіньхуа» пры падтрымцы Пасольства Кітая ў Беларусі.
Кубарава стала фіналісткай турніру ITF у Астане
Беларуская тэнісістка Ганна Кубарава першай прабілася ў фінал адзіночнага разраду турніру катэгорыі ITF-15 у Астане, паведамляе БелТА.
Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва ў Беларусі ў студзені-чэрвені выраслі на 10,2 %
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Рэспублікі Беларусь у студзені-чэрвені 2025 года склалі 110,2 % да ўзроўню студзеня-чэрвеня 2024 года. Пра гэта паведамілі ў Белстаце.
Аляксандр Турчын прыняў удзел у сустрэчы з Прэзідэнтам Кыргызстана Садырам Жапаравым
Прэм’ер-міністр Беларусі, старшыня Еўразійскага міжурадавага савета Аляксандр Турчын 15 жніўня прыняў удзел у сустрэчы кіраўнікоў дэлегацый пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, які праходзіць у Чалпон-Аце, з Прэзідэнтам Кыргызстана Садырам Жапаравым.
Мерапрыемства адбылося напярэдадні пасяджэння ЕМУС у пашыраным складзе.
Актуальны парадак дня Еўразійскага эканамічнага саюза абмеркавалі на пасяджэнні міжурадавага савета
Задачы для «пяцёркі»
Законы, патрэбныя і зразумелыя людзям
Каб яны такімі былі, законапраектам патрэбны прафесійная юрыдычная экспертыза і прававы маніторынг