Навiны
Белстат: больш за Br19,6 млн зароблена на рэспубліканскім суботніку
Больш за Br19,6 млн зароблена на рэспубліканскім суботніку, які адбыўся 25 кастрычніка, паведаміла БелТА.
Турэцкі дыпламат: Турцыя надае вялікае значэнне развіццю адносін з Беларуссю
Турцыя надае вялікае значэнне развіццю адносін з Беларуссю. Пра гэта заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Гючлю Джэм Ешык на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 102-й гадавіны Турэцкай Рэспублікі, паведаміла БелТА.
Як пахне Беларусь? Для галоўнай прыгажуні краіны стварылі водар з ноткамі скошанай травы і півоні
Лукашэнка назваў узор для ўсіх аграгарадкоў Беларусі
Вёска Домжарыцы, якая размешчана на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка, павінна служыць узорам для развіцця аграгарадкоў ва ўсёй краіне. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, размаўляючы з жыхарамі населенага пункта, паведаміла БелТА.
Запрагайма, хлопцы, джыпы!
Розныя бываюць дачнікі. Адны пераязджаюць у вёскі, шчыруюць на лецішчах з клопатам пра чыстую прадукцыю для сябе і родных, другія — нават могучы яе купіць — усё роўна «садзяць бульбу», трэцім — проста цікава ўкінуць у зямлю нейкае насенне...
Аранжавы ўзровень небяспекі з-за парывістага ветру аб’яўлены ў Беларусі 31 кастрычніка
У Беларусі 31 кастрычніка ў многіх раёнах краіны чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі 15—20 м/с. З-за гэтага ў краіне аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У Беларусі з’явіцца зубная паста са смакам шакаладу «Сталічны»? У сетцы падключыліся да абмеркавання
Аматары салодкага і незвычайных навінак падрыхтуйцеся. Беларускі брэнд MODUM анансаваў зубную пасту са смакам папулярнага ў беларусаў шакаладу «Сталічны». Галоўнае — у складзе пасты тэабрамін, натуральная альтэрнатыва фтору. Вытворца абяцае, што навінка падорыць салодкі смак без шкоды для зубоў. Паведаміла «Мінская праўда».
Мова сэрцаў, якая не мае меж
У Нацыянальным мастацкім музеі ўрачыста адкрылася выстаўка «Мінхва: Мастацтва Карэі». Гэты міжнародны праект стаў магчымы дзякуючы падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя. Карціны, прадстаўленыя ў экспазіцыі, сучасныя мастакі спецыяльна стваралі пад дадзены праект. А гэта паўсотні работ, прычым трыццаць з іх перадаюцца ў падарунак Нацыянальнаму мастацкаму музею.
Прэм’ер Літвы: Польшча вырашыла адкласці адкрыццё КПП на граніцы з Беларуссю
Варшава пагадзілася адкласці рашэнне аб адкрыцці кантрольна-прапускных пунктаў на граніцы з Беларуссю. Пра гэта заявіла журналістам прэм’ер-міністр Літвы Інга Ругіненэ, паведаміла БелТА.
Мінадукацыі Беларусі разлічвае кратна нарасціць колькасць студэнтаў з Афрыкі
Каля 2,6 тыс. студэнтаў з Афрыкі ўжо навучаюцца ў беларускіх ВНУ. Аб гэтым заявіў журналістам міністр адукацыі Андрэй Іванец пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы, дзе абмяркоўвалася развіццё супрацоўніцтва з краінамі Афрыканскага кантынента, паведаміла БелТА.