Навiны
У трох турэцкіх курортных правінцыях ўспыхнулі лясныя пажары
У трох турэцкіх курортных правінцыях Анталья, Мугла і Айдын успыхнулі лясныя пажары, людзей эвакуююць, паведамляе БелТА.
Беларусы заваявалі больш за дваццаць узнагарод юнацкага першынства свету па муай-тай
Юныя беларускія спартсмены заваявалі 23 медалі чэмпіянату свету па тайскім боксе сярод атлетаў да 17 гадоў, які прайшоў у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, паведамляе БелТА.
Паілі аленя колай і цягалі за рогі. Суд у Мінску прызначыў пакаранне двум жыхарам Віцебскай вобласці
Суд Заводскага раёна Мінска прызначыў двум жыхарам Віцебскай вобласці адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе 10 дзён арышту за хуліганства ў Менскім заапарку, паведамляе БелТА.
Беларусь і Таджыкістан падпісалі кантракты на суму больш як $16 млн
Беларусь і Таджыкістан падпісалі кантракты на суму больш як $16 млн, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча па выніках 18-га пасяджэння Беларуска-таджыкскай міжурадавай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, якое праходзіць у Душанбэ.
У Віцебску жанчына ўпала з дзявятага паверха шматпавярхоўкі і выжыла
Раніцай 18 верасня ў Віцебску жанчына выпала з акна 9-га паверха шаснаццаціпавярховага дома. Як расказалі ў МНС, яна затрымалася паміж металічнымі прутамі агароджы казырка пад’езда на вуліцы Белабародава. Пра гэта паведамляе «Мінская Праўда».
Оксфард і Кембрыдж упершыню не трапілі ў тройку самых прэстыжных брытанскіх ВНУ
Найстарэйшыя брытанскія ВНУ Оксфардскі і Кембрыджскі ўпершыню не трапілі ў тройку рэйтынгу самых прэстыжных ВНУ краіны, які складаюць газеты The Times і The Sunday Times. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Пацікавіліся, што робіцца ў Шклоўскім раёне, каб ён стаў прыкладам для іншых
Больш за 30 сродкаў персанальнай мабільнасці прайшлі ўжо рэгістрацыю ў ДАІ як матацыклы і мапеды
У Дзяржаўтаінспекцыі прайшлі рэгістрацыю больш за 30 сродкаў персанальнай мабільнасці. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Распавесці пра мінулае, захаваць для будучага
Прызначэнне ўсіх дакументаў, якія паступаюць пад беражліваю апеку архівістаў. Днямі такія каштоўныя матэрыялы ў чарговы раз паступілі ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. Дзякуючы вядомаму пісьменніку і грамадскаму дзеячу Уладзіміру Ліпскаму, фонды папоўняцца новымі мастацкімі творамі, якія будуць адлюстроўваць наша жыццё.
Міністэрства аховы здароўя: захваральнасць на ВРВІ ў верасні — на ўзроўні сярэдніх паказчыкаў за апошнія два гады
Захваральнасць на ВРВІ ў верасні — на ўзроўні сярэдніх паказчыкаў за апошнія два гады, паведаміла журналістам намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Святлана Нячай, паведамляе БелТА.