Навiны
«Павінен быць улічаны любы фактар, які ўплывае на камфорт грамадзян». У Мінску прайшло пасяджэнне камісіі па НС
У Мінску адбылося пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў пад старшынствам намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Анатоля Сівака, паведамілі БелТА ў МНС.
У Конга больш за 30 чалавек памерлі ў верасні ад ліхаманкі Эбола
Колькасць памерлых у верасні ад ліхаманкі Эбола на паўднёвым захадзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга павялічылася да 31. Пра гэта паведаміў кіраўнік афрыканскай праграмы па надзвычайных сітуацыях Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Патрык атым, передае БелТА.
Чым будзе здзіўляць выстаўка «ІНАПРАМ. Беларусь»
Сіняўскі: дасягненні Беларусі — вынік нашага адзінства і сумеснай працы
Адзінства беларусаў заключаецца ў пазіцыянаванні сябе як грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія любяць сваю краіну, развіваюць эканоміку і культуру. Пра гэта пасля адзінага дня інфармавання ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС сказаў журналістам міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі, перадае БелТА.
У Цэнтры падрыхтоўкі кадраў МУС стартаваў V адкрыты турнір па тактычнай стральбе сярод груп аператыўна-баявога прызначэння АМАПа
За званне наймацнейшых сёлета змагалася 21 каманда са спецпадраздзяленняў Азербайджана, Беларусі, В’етнама, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана.
Адзінаццаць беларусаў выступяць на Кубку свету па самба ў Душанбэ
Адзінаццаць беларускіх спартсменаў пазмагаюцца за прызы Кубка свету па самба 2025 года, які пройдзе ў сталіцы Таджыкістана — Душанбэ, паведамляе БелТА.
У трох турэцкіх курортных правінцыях ўспыхнулі лясныя пажары
У трох турэцкіх курортных правінцыях Анталья, Мугла і Айдын успыхнулі лясныя пажары, людзей эвакуююць, паведамляе БелТА.
Беларусы заваявалі больш за дваццаць узнагарод юнацкага першынства свету па муай-тай
Юныя беларускія спартсмены заваявалі 23 медалі чэмпіянату свету па тайскім боксе сярод атлетаў да 17 гадоў, які прайшоў у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, паведамляе БелТА.
Паілі аленя колай і цягалі за рогі. Суд у Мінску прызначыў пакаранне двум жыхарам Віцебскай вобласці
Суд Заводскага раёна Мінска прызначыў двум жыхарам Віцебскай вобласці адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе 10 дзён арышту за хуліганства ў Менскім заапарку, паведамляе БелТА.
Беларусь і Таджыкістан падпісалі кантракты на суму больш як $16 млн
Беларусь і Таджыкістан падпісалі кантракты на суму больш як $16 млн, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча па выніках 18-га пасяджэння Беларуска-таджыкскай міжурадавай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, якое праходзіць у Душанбэ.